Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Club200: ныркі-сьвіркі і качкі-плёсаўкі на Нёмане

Дакументацыйныя здымак + 2 VIDEO

Сёньня на Нёмане каля в.Дзекалавічы (Гарадзенскі раён) нам пашчасьціла назіраць новы від для ўсіх нас  у Беларусі - нырка-сьвірка (Melanitta fusca).

Сьвіркі трымаліся 2 групамі - ў адной было 3-5 птушак, у другой - 20, пры чым у другой каля 5 качак былі плёсаўкамі (Aythya marila).

Адлегласьць і вечаровае сьвятло не дазволілі зрабіць лепшую дакументацыю, але на відэа добра бачны характэрныя для віду рысы (хаця і не ўсе з іх супадаюць з тым, што намалёвана ў вызначальніках (!).

Здымак і другое відэа зроблены праз трубу (=digiscoping)  з павелічэньнем х40, першaе відэа - з павелічэньнем х20.

02-12-2012, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

http://youtu.be/o-KTkf5ycRI  

http://youtu.be/CoN5GWo6xpo

Каментары

Толькі што шведзкі калега напісаў, што мы маглі насамрэч бачыць азіяцка-амерыканскі від або падвід - The White-winged Scoter (Melanitta deglandi) or (Melanitta fusca deglandi). Так што справа з вызначэньнем гэтых качак не скончаная!

Заўтра выкладу яшчэ адно іх відэа.

 Калі я правільна зразумеў, гэтыя два віды адрозніваюцца па форме дзюбы і колеру плямы на ёй. У White-winged Scoter дзюба мае гарбінку (ад гэтага і паходзіць рус.наз. "Горбоносый турпан") і ружовую афарбоўку, у той час як у Velvet Scoter дзюба мае жоўтую афарбоўку. 

 

крыніца: http://birdingfrontiers.com/2011/06/12/american-white-winged-scoter/

Калі мы назіралі за гэтымі птушкамі, то я адзначаў, наяўнасць жоўтага колеру на дзюбе, таму я больш схіляюся да варыянта з Velvet Scoter

Дарэчы White-winged Scoter адзначана ў Нарвегіі, Фінляндыі ды  ў Полшчы.

 

Справа не толькі ў колеры дзюбы, але і ў белай пляме на галаве - пляма была параўнальна вялікая, - гэта бачна на відэа, а ў (зв.) сьвіркоў яна малая. А на такой адлегласьці і аранжаватая дзюба можа выглядаць жоўтай.

Чаму на такой адлегласці ружовае павінна пераўтварацца ў жоўтае, а белыя плямы, якія адрозніваюцца толькі на некалькі мм2 (што ў дарослых птушак, так і ў маладых) павінны добра адрознівацца па памеры? Таму з таго што ёсць, май асабістае меркаванне, што гэта нырок-свірок.