Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Дразды-піскуны: апошняя рабіна. Частка ІІІ

дрозд-піскун

Заканчэнне. Пачатак ТУТ, працяг - ТУТ.

Рэгулярныя і амаль бесперапынныя налёты (ці прылёты) драздоў-піскуноў (Turdus pilaris) на апошнюю рабіну працягваліся. Агулам я ацаніў іх колькасць у прыкладна 300 асобін. Частка птушак старалася сядаць - і есці - з краю галін, іншая частка не баялася сядзець і ўнутры дрэва. Пасля праглынання чарговай порцыі ягад птушкі, як і раней, ляцелі ператравіць іх на розныя дрэвы, нават у сотнях метраў, у наваколлі і пазней вярталіся.  

Шмат ягад адна за адной знікалі ў драздах, але многа падала пад дрэва і паступова не так даўно падмеценая дворнікамі плітка ізноў стала чырвона-аранжавай. Ні амялушкі, ні дразды не звярталі на гэта ўвагу, бо шмат ягад яшчэ было і на дрэве. Часам паміж птушкамі адбываліся сутычкі, але ягад навокал было столькі, што асаблівага сэнсу есці іх менавіта з гэтай гронкі, а не з іншай і абараняць яе не мела сэнсу:

Я паступова пачаў замярзаць побач з драздамі, бо апранаўся каб схадзіць на закупы ў краму, а не стаяць амаль нерухома паблізу птушак. І калі адзін з налётаў скончыўся, а новая група драздоў яшчэ не прыляцела на змену, праз 1,5 гадзіны назіранняў у мяне як раз скончылася памяць у картцы фотакамеры і я хутчэй узрадаваўся вымушанаму перапынку, чым засумаваў) А калі прыкладна праз гадзіну, пасля абеду, цёпла апрануты і з новай карткай вярнуўся пад дрэва, ягад на ім стала заўважна менш. Я працягваў здымаць, але ўжо праз паўгадзіны стала змяркацца і я заставіў птушак з рэшткамі рабіны і думкай, што да раніцы наўрацці што застанецца на дрэве...

Так і атрымалася - на заўтра ніводай ягады на рабіне ўжо не было, затое дзесяткі кілаграмаў ляжалі на плітцы і зямлі пад дрэвам (два апошнія здымкі). Не было навокал і ніводнага дразда.

11 і 12-01-2025, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі