Заканчваўся трэці тыдзень каляндарнай зімы, а вінаград, які застаўся вісець непрыбраным з восені, заставаўся (амаль) некранутым. Але, як аказалася, падмерзлыя ягады заўважыў не толькі я, але і дразды-піскуны (Turdus pilaris). Не менш трох птушак пасля абеду прыляцелі пад'есці і пераляталі з краю старога сада, спачатку паназіраўшы за наваколлем з больш адкрытых дрэваў.
За наступную гадзіну птушкі асцярожна і без спешкі падбіраліся, пераляталі да ягад і пасля перапынкаў прыкладна ў 20-30 хвілін, адрывалі і праглыналі па 2-3 ягады запар і адляталі іх ператраўліваць на ўскраек сада. А потым вярталіся за новай порцыяй.
Але трошкі больш чым праз гадзіну дразды паступова адляцелі, таксама спачатку паназіраўшы за наваколлем, як і перад пачаткам спажывання вінаграду.
Гродна, 20-12-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Працяг будзе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ