Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гракі і арэхавы кругазварот

З пачаткам восені рэзка змяніліся паводзіны гракоў (Corvus frugilegus).  Не, яны, як і раней, ходзяць па скошаных і адрослых ужо газонах, але шукаюць не дажджавых чарвякоў,  лічынак насякомых ці нейкія падземныя часткі раслін.  Восень - час шукаць, есці і хаваць на будучыню грэцкія арэхі.

У  адрозненне ад шэрых варон, якія таксама збольшага шукаюць  арэхі, звычайна іх апрацоўка ў гракоў адрозніваецца. Вароны  кідаюць арэхі на плітку ці асфальт і ўжо потым дастаюць  смачнае змесціва з палавінак  ці праломаў у шкарлупіні. Гракі ж  часцей проста разбіваюць арэхі ўдарамі дзюбы.

Тое, што дзюба ў іх  мацнейшая (?) і даўжэйшая за варон, таксама дазваляе ім і хаваць арэхі іначай - бо арэхаў зараз столькі, што можна і трэба рабіць запасы. Для большай надзейнасці схованкі, птушка вырывае дзюбай ямку і амаль 'укалачвае' арэх у яе - так элімінуюцца  птушкі (вароны?) з карацейшай дзюбай, якія пад час пошукаў 'без раскопак' проста не дастануць ёй да закапанага арэха і не даведаюцца, што ён тут ляжыць:

Але праблема ў тым, што тыя самыя птушкі і прыносяць з-пад дрэваў новыя арэхі, і шукаюць па газонах чужыя схованкі)  І калі знаходзяць, могуць перахаваць  знойдзенае і побач з месцам знаходкі, і пераляцець з  арэхам на новае месца. Таму арэхавы кругазварот яшчэ доўга будзе працягвацца, а  той самы арэх можа вандраваць  на кіламетры і 'мае магчымасць' так і не  быць з'едзеным. Пэўна невялікую, але мае)

22.09- 06.10.2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі