Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Крапіўнікі: Як павялічыць зімовую тэрыторыю? Частка І

крапіўнік

Ну вось і прыйшла такая зіма, якую многія з нас называюць 'сапраўднай': марозы, шмат снегу (і яшчэ і шмат сонца - дадам я). Але як мінімум некаторым птушкам, якія засталіся зімаваць побач з намі, такая зіма - гэта дадатковыя праблемы. Таму што цяпер нават утрыманне сваёй зімовай тэрыторыі - а ў крапіўнікаў (Troglodytes troglodytes) ўвесь бераг ракі з прыбярэжнай расліннасцю быў падзелены яшчэ з восені - не гарантуе, што птушка зможа перажыць марозныя дні і асабліва ночы. 

І вось аказалася, што крапіўнікі могуць значна павялічваць свае зімовыя тэрыторыі, прычым двума спосабамі. Пра першы я здагадваўся і ён апісаны і паказаны тут ніжэй, а пра другі будзе гаворка ў другой частцы. 

Збоку кожнай параўнальна невялікай зімовай тэрыторыі крапіўніка (шырыня якой каля 15 м, а 'глыбіня' ад вады да заканчэння кустоў вярбы  ці трыснягу 10-15 м) свае тэрыторыі трымаюць суседзі. Хутчэй за ўсё хацелася б мець і большую, але яе нашмат цяжэй утрымаць.

Калі ж з аднаго з бакоў няма расліннасці на адлегласць большую, чым некалькі метарў, то пашыраць на яе сваю тэрыторыю не мае сэнсу - там не схавацца і ежы там не знойдзеш, а з боку расліннасці ўсё роўна цябе 'падціскае' сусед. Спераду ж вада, або цяпер спачатку лёд, а за ім - вада. Туды таксама нічога не 'пашырыш'. І таму застаецца адзінае лагічнае выйсце - можна ж пералятаць на неабходную адлегласць для пошуку ежы назад = у бок, супрацьлеглы ўрэзу вады! Перашкодзіць у гэтым можа страх невядомага, але і тое толькі ў першы раз.

І такія вось перамяшчэнні я шмат разоў назіраў гэтай зімой. А самае нечаканае (з-за адлегласці і месца, якое крапіўнік выбраў для пошуку ежы) атрымалася нават зняць - пра яго і здымкі ніжэй. Спачатку птушка выляцела на кусты вярбы ў пачатку льда, потым двойчы сядала на аграду набярэжнай і злятала з яе зноў на схіл. А потым рашылася, пераляцела шырокую дарогу і знікла недзе ў маладых клёнах.

Гродна, 11-01-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе