Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Мобінг арлана ў цэнтры гораду

арлан-белахвост

Дакументацыйныя здымкі

Так часам бывае, што паспя першай сустрэчы з цікавым відам параўнальна хутка адбываецца другая. Так здарылася і ў гэтым выпадку з арланам-белахвостам (Haliaetus albicilla) у цэнтры гораду.

Прайшло толькі тры дні пасля сустрэчы маладога арлана, які паспяхова паляваў на Нёмане, і вось, зусім нечаканая, іншая, дарослая птушка! 

Я вяртаўся дахаты праз скверык на тым беразе, калі раптам пачуў дзіўны, трошкі жаласлівы і адчайны крык 'з неба'. Шукаць крыніцу крыку доўга не прыйшлося і хутка я ўжо назіраў і здымаў пагоню шэрых варон (Corvus corone cornix) за арланам-белахвостам. Вялікая птушка старалася хутка набраць вышыню і так адарвацца ад некалькіх варон, якія яўна не хацелі здавацца і як маглі, то трымаліся паблізу. Ужо ў хаце на маніторы кампутара я заўважыў побач з гэтымі відамі яшчэ і шуляка-каргольчыка (Accipiter nisus) (ён абведзены белым на адным са здымкаў, але ёсць і на іншым), але яго ролю ў мобінгу арлана я не зразумеў - магчыма шуляк проста апынуўся побач. 

І вось на працягу прыкладна двух хвілін арлан стараецца падняцца ўсё вышэй і вышэй і адарвацца ад непажаданага 'эскорта'. І ў рэшце-рэшт гэта ў яго атрымліваецца - апошняя варона, якая старалася не 'адпусціць' яго, таксама адстае і застаецца знізу. Але арлан яшчэ доўга не губляе вышыню і падымаецца ўсё вышэй і вышэй, пакуль я не трачу яго.

Нёман у Гродна, 06-11-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі