Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Палявыя вераб'і і нечаканы дамінант

палявы верабей

Ёсць пэўныя навуковыя тэрміны, якія памятаеш і нават ведаеш, што яны азначаюць, аднак праяўлення якіх не бачыш у жыцці. Аднак толькі да пэўнага дня. Так здарылася і са словазлучэннем `pecking order` ('хто каго дзяўбе'), якое ўпершыню было апісана і ў ўведзена ва ўжытак больш 100 гадоў таму на прыкладзе ўзаемаадносін свойскіх куранят у групе, а аказалася ўніверсальным для любых сацыяльных груп жывёл уключна з нашым відам - праўда, у адрозненне ад птушак, з пераносным значэннем.

Хаця два палявых вераб'я (Passer montanus), якія сядзелі ў пясочных ямках не вельмі далёка ад ходніка былі амаль незаўважныя, але іх выдалі рухі, якімі яны час ад часу змянялі сваё палажэнне ў гэтых ямках. Увогуле, вераб'і абодвух відаў - адны з нешматлікіх нашых птушак, якія любяць рэгулярна прымаць пясочныя ванны Прычына зразумелая - хутчэй за ўсё гэта дае ім магчымасць пазбывацца з дапамогай прасеву пясчынак праз пер'е ад эктапаразітаў. Аднак у гэтым выпадку птушкі фактычна не ўздымалі крыльямі пясочныя патокі і проста знаходзіліся ў ямках. Магчыма, там было проста трошкі халадней за паверхню, тым больш ямкі былі параўнальна глыбокія. 

І тут здарылася нечаканае: малады верабей выскачыў са сваёй ямкі і ўдарамі дзюбы выгнаў з суседняй ямкі дарослага:

Для чаго гэта трэба было рабіць, акрамя як паказаць сваё дамінаванне, не зразумела, бо ямкі былі вельмі падобныя і нават калі яму хацелася пасядзець менавіта ў суседняй, карыстаўся ён гэтай магчымасці толькі секунды. Якім чынам маладая птушка аказалася дамінантам над яўна старэйшай, мне не зразумела. Магчыма дамінант - будучы самец, а субдамінант - самка?

Гродна, 19-07-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі