Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Рудахвостка-чарнушка і бузіна з зямлі

рудахвостка-чарнушка

Хаця першых птушак, якія харчуюцца ягадамі чорнай бузіны (Sambucus nigra) я адзначыў у тыя ж тэрміны, што і ў мінулыя гады, але пасля гэтага колькі не назіраў за кустамі, іншных відаў, акрамя палявых вераб'ёў, на ніх не бачыў.

І вось аказалася, што хутчэй за ўсё менавіта вераб’і дапамаглі некаторым ягадам апасці на плітку і гэтым скарысталася рудахвостка-чарнушка (Phoenicurus ochruros), якая і праглынула 2 ці 3 з іх. Справа ў тым, што часта рудахвосткам цяжка адарваць нават ужо спелыя ягады з гронкі. І таму яны не трацяць на іх свой час і энергію пакуль як мінімум удзень цёпла і навокал шмат розных насякомых, якіх яны і ловяць. 

Гродна, 23-08-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі