Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая варона: - Не любіце чэрствы хлеб? Вы проста не ўмееце яго размачваць.

шэрая варона

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Даўно ведаў і нават не раз назіраў, як шэрыя вароны (Corvus corone cornix) размачваюць чэрствы хлеб перш, чым яго праглынуць. Але зблізку паназіраць за гэтым і зняць атрымліваецца нячаста, нават не штогод.

Сустрэча адбылася на заасфальтаванай сцежцы паміж бальніцай і мікрараёнам параўнальна старых дамоў, дзе пасля дажджоў заўсёды стаіць вада ў паніжэнні асфальту - яго там проста 'недаклалі'. Менавіта туды і прыляцела з лустай белага батону варона. Хлеб аказаўся не надта чэрствы, бо птушка даволі хутка перавярнула яго і стала праглынаць з намочанага боку, лёгка адрываючы мяккія, мокрыя кавалачкі:

Спяшацца ёй не было куды, але даволі хутка ўсё ядомае было акуратна падабранае з вады і знікла ўнутры вароны, пасля чаго яна адляцела ў бок бальніцы. Хутчэй за ўсё там і была падабраная луста хлеба, якога не шкадуюць хворым.

Гродна, 02-11-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую ж тэму:

Шэрыя вароны: размачваем, а потым праглынаем

Шэрыя вароны: размачваць можна не толькі хлеб!