Дакументацыйныя здымкі
Пасля таго, як выляцеў першы вывадак і вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica) выкармілі яго ўжо пасля вылета, можна было б і адпачнуць. Але як мінімум некаторыя птушкі пачалі другое гнездаванне. У апошнія тры дня я назіраю, як ластаўкі прылятаюць паасобку і парамі, і падбіраюць сухія травінкі, якія пасля чарговага скошвання расліннасці засталіся на набярэжнай Нёмана.
На некаторых здымках ніжэй добра бачна, што ў птушак дзюба і згібы крылаў у сухой ці яшчэ вільготнай гразі. Ці значыць гэта, што ластаўкі будуюць новыя гнёзды ці ўсё ж толькі папраўляюць старыя, не ведаю. Але птушкі прылятаюць за сухімі раслінамі прыкладан раз у 5 хвілін, так што гэта б сведчыла хутчэй пра новую будоўлю - як раз за такі час птушкі маглі б прыносіць некалькі кавалачкаў гразі і потым перакласці іх травінкамі.
Набіраць за раз шмат травінак таксама няма сэнсу, бо проста няма куды іх прыляпіць. Спяшацца ў такой важнай справе наўрацці варта - слаі гразі павінны высахнуць, каб трымаць усё, што вышэй і птушак у прыдачу.
Цікава (гл. апшні здымак), што да збірання расліннасці далучылся і яўна маладая птушка, якая выляцела неўзабаве. Ці гэта прсота падражанне дарослым і травінка нікуды не была прылеплена, ці гэта дапамога дарослым (бацькам?), засталося невядомым.
18 - 20.07.2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ