Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: Трэці вывадак

Дакументацыйныя здымкі

Як аказалася, на другім вывадку ў некаторых вясковых ластавак (Hirundo rustica) не скончылася. 

Гэтыя малыя ўжо добра ляталі, але зрываліся са сваёй прысады на даху піўзавода толькі калі іншыя ластаўкі  (не абавязкова вясковыя), пачыналі крычаць пра небяспеку недзе паблізу. Звычайна гэта была шэрая варона, якая пралятала і гэтыя ластаўкі сядалі на тое ж месца на поручнях ці зусім побач. І бацькі пастаянна прыносілі і ўкладвалі ім у дзюбы  розных насякомых.

Цікава, што толькі двое птушанят сядзелі побач адзін з адным, іншых маладых ластавак я нідзе там не заўважыў.  Але гэта пацверджвае змяншэнне  вывадка ў позніх кладках і, хутчэй за ўсё іх сапраўды выляцела з таго ж гнязда толькі два.

Гродна, 08-09-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары