Заканчэнне. Пачатак ТУТ
Пра гераічныя, ці хутчэй бясстрашныя паводзіны жаўрукоў-смецюхоў (Galerida cristata) узімку я падрабязна пісаў у першай частцы, а вось і відэа, якое іх дэманструе - зусім побач з птушкай праязжае аўто, а жаўрук ніяк на яго не рэагуе:
На першым здымку ніжэй добра бачныя адлегласці ад дарогі (і машын на ёй), на якіх жаўрукі праводзяць як мінімум кароткі зімовы дзень.
Усяго на ўзбочыне было 4 птушкі, дзвез якіх былі яўна дарослыя, і дзве - хутчэй за ўсё апошні вывадак гэтай магчымай пары даролых - то бок маладыя. Найперш яны адрозніваюцца візуальна па даўжыні чуба. А ён у складзеным стане у моладзі выступае за абрыс галавы толькі трошкі - у адрозненне ад дарослых.
Час ад часу жаўрукі няспешна знаходзілі нешта дробнае і падбіралі гэта дзюбай. Але зімовае сонца хутка сядала і здымаць іх станавілася зацёман і безсэнсоўна і мы, задаволеныя такой фота-сесіяй, працягнулі шлях дадому.
Гродзенскі раён, 20-01-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ