Сёння, пад час здымак адной з серый прагармы "У аб'ектыве натураліста" Гродзенскага адласнога тэлебачання па маёй просьбе-парадзе прыпыніліся у в.Літвінкі "ў чыстым поле", каб падзняць узаранае поле пад снегам.
Аднак сапраўдным шокам для ўсіх нас сталі сляды, якія мы ўбачылі на снезе - гэта былі СЛЯДЫ БАБРА!
Апошні тыдзень тэмпература ўпала да -7 -20С і нават рака Свіслач схавалася пад ільдом.
Хутчэй за ўсё ў гэтага бабра скончыліся запасы галінак і ён вырашыў перасяліцца па сушы - бо па вадзе гэта ўжо было не зрабіць - ў іншае месца.
Але там, дзе мы ўбачылі яго след, ён шоў прыкладна паралельна рацэ і знаходзіўся ад яе на адлегласцт ад 8800 да 1000 м мінімум!
Куды ён перабіраўся ў чыстыс поле, зразумець цяжка.
Нідзе на даляглядзе ні бабра, ні яго парэшткаў не было відаць.
Таму некуды дайшоў?
Сухапутны зімовы бабёр?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Peregrinus - 12.01.2017 - 23:08
Заяц-русак!!!
Заяц-русак!!!
Harrier - 13.01.2017 - 13:40
In reply to Заяц-русак!!! by Peregrinus
Дзякуй - а я моцна…
Дзякуй - а я моцна сумняваўся, бо з так растаўленымі пальцамі заечых слядоў не бачыў.
Harrier - 13.01.2017 - 16:07
In reply to Дзякуй - а я моцна… by Harrier
Спецыялісты кажуць, што гэта…
Спецыялісты кажуць, што гэта ўсё ж заяц-бяляк - толькі ён так моцна расстаўляе пальцы.