У пачатку 1990-х, пасля заснавання рэспубліканскага заказніка "Азёры", былі завезены і выпушчаныя спачатку ў агароджаны кавалак леса, а потым і ў прыроду 18 зуброў з Белавескай пушчы.
Яны даўно размножыліся і каб іх убачыць, звычайна патрэбны толькі вольны вечар- бо менавіта тады групы рознага памеру выходзяць харчавацца на палеткі ў пойму спрамленай тут ракі Стрыеўка.
Усяго 30 км на ўсход ад Гродна- і вось яны, ЗУБРЫ!
Усяго зуброў тут не менш 200, але і адзін ці невялікая група іх заўсёды прыемна ўражваюць.
Вечаровае святло дадае ім саліднасці, пакуль яны не павернуцца да назіральніка ... перадам або задам. Тады вялікі сілу'т знікае і ператвараецца- у адрозненне ад свойскіх кароў з раздутымі бакамі - у хударлявае і амаль плоскаае цяля.
Учора мы налічылі у трох месцах у пойме не менш 100 зуброў. У адной групе было параўнальна шмат зубранят рознага ўзросту.
Змяркалася і мы нехаця паехалі дахаты, заставіўшы гэтых веліканаў даядаць вячэру з адрастаючай травы.
Гарадзенскія зубры + VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ