Так атрымалася, што я страціў адзін з двух сваіх фоцікаў. Але не назаўсёды, а амаль на месяц. Пасля другога дня Панеўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, калі мы паехалі да птушак даліны Нёмана ды Свіслачы, фоцік і прапаў. Я не мог яго знайсці ні ў машыне, ні дома. Аднак амаль праз месяц здарыўся "цуд" - у складзеным дадатковым сядзенні, якое мы ставім у міні-вэн калі збіраемся ездзіць больш, чым 5 чалавекамі, я ўбачыў кавалак рамня ад фотаапарата - і вось яны, самыя цікавыя здымкі з нашага другога дня.
Пачаліся птушкі яшчэ ў горадзе, але гэта былі розныя крумкачовыя, спяваючыя шпакі ды шызыя галубы. Больш цікавыя- залацістыя сеўкі ды яркія, шмаьлікія шчыгелы пачаліся бліжэй да Нёмана, каля вв.Дарошавічы ды Вмцькі. Іх мы і сталі разглядаць у трубу:
А потым была Дзекалавіцкая каса на Нёмане з вялікімі бакланамі ды іншымі лебедзямі і вялікімі коўрамі:
Самых маленькіх не здуваў яшчэ вецер, і яны спрабавалі глядзець на птушак шырока расплюшчанымі вачыма:
Аднак вецер не сціхаў і было вырашана скараціць нашу праграму.
Але акрамя назіранняў птушак у нас была і другая задача - пазразаць маладыя ясенелістныя клёны- рамліны-інтрадуцэнты, якія пачалі расці на касе. Самыя малыя маляўкі пад наглядам былі адпраўленыя ў машыны, а мы выразалі клёнікі на большай частцы касы:
Пераапошнім пунктам нашага падарожжа стала вадасховішча ў в.Карозічы, дзе мы налюбаваліся нрыкамі-сівакамі - яны літаральна плавалі побач з берагам і далі сябе разгледзець і ў оптыку, і без яе:
Адагрэцца і падвесці вынікі - амаль 40 відаў птушак за экскурсію - атрымалася пад час традыцыйнага смажання каўбасак:
EuroBirdwatch-2017: другі, палявы дзень ці амаль страчаныя здымкі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ