Неяк у пачатку вясны я назіраў на балоце Грайна “бітвы” двух самцоў лебедзя-шыпуна (Cygnus olor) – яны не маглі падзяліць паміж сабой ускрайкі сваіх тэрыторый:
Але гэта было вясной, у пачатку размнажэння і такія паводзіны было лёгка растлумачыць- кожная лебедзіная сям’я патрабуе нейкай часткі акваторыі для таго, каб хапіла месца бяспечна харчавацца спачатку дарослым птушкам, а потым – і моладзі. Таму падобныя дэманстрацыі патрэбные і нават карысныя. Ну яшчэ і самкі могуць выбраць не проста самца, а таго, хто здольны і актыўна бароніць іх будучую акваторыю.
Ахоўнікі на вадасховішчы у в.Карозічы назіралі і распавялі больш трагічныя выпадкі, якім адзін з іх стаў сведкай: самец лебедзя-клікуна падплыў і ударамі крылаў зверху забіў двух шыпуноў на акваторыі сваёй сям’і! Адбылося гэта ў розныя дні, але тым не менш, гучыць амаль непраўдападобна.
Вось што патрэба ахоўваць сваю сям’ю робіць!
Але тое, што мы назіралі на прыканцы лістапада таксама моцна здзівіла: два маладыя шыпуны паспешна адплывалі ад агрэсіўнага самца шыпуна, які падымаў пёры і крылы па-вясноваму і праганяў іх ад нейкай часткі “сваёй” вады. Троху пазней за ім выплывала сямейства: самка і 5 маладых, але ўжо поўнафарматных лебедзят.
Памалу змяркалася, і зняць на відэа атрымалася толькі вось так:
Цікава, ці хто яшчэ бачыў падобныя восеньскія абароны акваторыі і сям’і ад канкурэнтаў?
Восеньскія “бітвы” шыпуноў – які ў іх сэнс? - VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ