Нашы будоўлі патрэбные не толькі нам. Птушкі выкарыстоўваюць не толькі адпаведныя для сябе і гнязда нішы ці ўкрыцці, але часам і ... гразь!
Пэўна ўсе ведаюць, што ў нашых паселішчах два віды, якім яна патрэбная, каб збудаваць свае гнёзды - гэта гарадзкія і вясковыя ластаўкі.
Аднак, у адрозненне ад гарадзкіх ластавак, якім патрэбныя толькі кавалчкі гразі і ўласная сліна, вясковыя яшчэ выкарыстоўваюць салому, сухую траву ці карэньчыкі.
Набіраюць гразь у дзюбу ластаўкі хутка, - бо дзюба маленькая), і каб зрабіць гэтае кароценькае відэа, мне спатрэбілася некалькі хвілін . Птушкі сядалі ў розных месцах, і пакуль я знаходзіў іх і наводзіў рэзкасць, набліжаючы зумам, працэс набору матэрыялу заканчваўся ці амаль заканчваўся, і атрымлівалася засняць толькі ўзлёт)
Ну, з граззю ўсё зразумела - авось як і калі набіраць сухія дадаткі для будовы?
Аказваецца, на самым пачатку - тады і месца для гразі застаецца!
Шмат разоў прыйдзецца прылятаць за будаўнічым матэрыялам, каб скончыць добрае гняздо. Аднак не варта забываць, што для гэтага ластаўкам патрэбны калужыны і гразь.
Гразі розныя нужны, гразі розныя важны ) Частка першая, вясковая
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Falcon - 07.06.2019 - 00:12
Гразі розныя важны, асабліва…
Гразі розныя важны, асабліва, калі гэтыя гразі на беразе Жоўтага мора.