Шэрыя вароны: вучымся і вучым

Птушаняты ў шэрых варон каля Нёмана выляцелі не так даўно. Таму мала што ўмеюць, усяму іх трэба вучыць. А як навучыць як не ўласным прыкладам?

Сёння ў мяне атрымалася стаць сведкам падобнага навучання - трошкі пра гэтых птушак я пісаў раней тут: ЯК ШЭРЫЯ ВАРОНЫ ЗДЗІВІЛІ МЯНЕ - У ЧАРГОВЫ РАЗ

Па беразе хадзіла дарослая варона (яна на здымках з левага боку), а за ёй паблізу – маладая.

птушкі

Вось дарослая знайшла нешта ..

птушка

...і панесла мыць:

птушка

І аказалася, што гэта п'яўка і яна ... нясмачная!

https://youtu.be/5Fhpm2F9EiE

Спачатку я думаў, што дарослая варона адрывае кавалак п'яўцы і адпускае, каб маладой было лягчэй злавіць яе самастойна. але калі праглядзеў фільмік, то зразумеў, што  дарослая птушка яўна пакаштавала п'яўку ўпершыню і тая ёй не спадабалася.

маладой варонцы заставалася атрымаць свой досвед і праверыць п'яўку на смак, што яна і зрабіла адразу пасля таго, як дарослая кінула тую. 

птушка

Рэакцыя была падобнай - п'яўку (ці тое, што ад яе засталося) заставілі ў спакоі і пайшлі шукаць некую ежу далей.

 

На гэтую тэму:

Шэрая варона і смоўжык

Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO

Шэрая варона і "вкусняшка": фота-гісторыя

Каментары