Чорныя свіргулі: залятаем і ў вертыкальныя дзіркі

Птушкі могуць прыстасавацца да нашай дзейнасці толькі калі мы заставім ім гэтую магчымасць. Часта яна з'ўяляецца несвядома для нас і менавіта пра такі выпадак я і хачу расказаць.

Па дарозе на лецішча мы прыпыніліся калі супермаркета. Я застаўся з фотаапаратам у машыне і чакаў на вяртанне маіх спадарожнікаў з закупаў. Гэта быў мікрараён з яшчэ савецкай, але збольшага шматпавярховай забудовай,і адзін з высокіх будынкаў з неканвенцыянальнай лініяй ці то балконаў, ці то лоджый пад самым дахам прыцягнуў маю ўвагу.

дом

Некалькі чорных свіргулёў пастаянна ляталі пад і каля аднаго з крайніх балконаў і час ад часу спрабавалі заляцець у дзіркі, якія вертыкальна ўніз адкрываліся з апорнай пліты = падлогі гэтага балкона:

балкон

Дзіркі гэтыя невялікія, таму птушкі маглі трапіць у іх не адразу і далёка не з першай спробы - яны "заляталі" і чапляліся кіпцюрамі за іх край, нейкім чынам потым уціскваліся унутр і там прападалі на некалькі секундаў. І хаця шырока вядома значэнне навыковай відавой назвы, якую дам свіргулям Карл фон Ліннэ: Apus apus = "Бязног бязногі", без гэтых непрапарцыйна слабых і малюсенькіх ног птушкі б трапіць унутр пліты балкона яўна не змаглі б.

птушка

Спачатку я думаў, што птушкі зрабілі гняздо толькі за адной, самай шырокай дзіркай:

птушка

Але потым аказалася, што свіргулі заляцелі і "вывальваліся" з усіх чацверых. І нават заляталі ў тыя самыя дзіркі-гнёзды парамі - яўна кармілі птушанят.

Нечаканае месца гнездавання з'явілася толькі дзякуючы ці то бракованай пліце перакрыцця, ці то адмысловым метадам будовы савецкіх убдаўнікоў. Таму не ўспамінайце іх кепскімі словамі за нейкія недаробкі - вельмі магчыма, што імі карыстаюцца іншыя істоты, якія толькі дзякуючы ім і жывуць побач з намі)

птушка

птушка

птушка

птушка

птушка

птушка

птушка

Кропка назірання

Чорныя свіргулі: залятаем і ў вертыкальныя дзіркі