Не так даўно пачаўся для птушак новы сезон грэцкіх арэхаў, і вось ужо ёсць тыя, якія арэхі не толькі ядуць - што зразумела, але і тыя, хто іх хавАе на будучыню і нават перахоўвае!
Сёння назіраў за граком, які дзюбай зандаваў глебу на схіле ў набярэжнай і праз некалькі спробаў нават я пачуў гук таго, як дзюбпа наткнулася на ншета цвёрдае.
Тады я ўключыў камеру і стаў запісваць што будзе далей:
Аказалася, што грак знойдзены ім - і схованы некім раней! - грэцкі арэх перахаваў!
Ну і цяпер пытанні:
- ці ён сапраўды запамінае канкрэтнае месца, дзе зрабіў схованку? бо інакш гэта не мае вялікага сэнсу.
- побач,у некалькіх метрах, быў іншы грак - можа таму грак прыхаваў арэх на бліжэйшую будучыню, бо баяўся што тая птушка можа адабраць арэх? тады б гэта мела сэнс.
На гэтую тэму:
Шэрая варона і грэцкі арэх: першая схованка
Шэрая варона: сезон грэцкіх арэхаў адкрыты!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ