Бакасы ... плаваюць!

Два гады таму я здзіўляўся  таму, што Баталёны ... плаваюць!

І вось прыйшоў час упершыню ўбачыць, як плаваюць бакасы:

птушка

На балоце Грайна, частка якога апынулася пад вадой з-за дзейнасці баброў, пэўна з-за гэтага паадміралі купіны асакі, а самі купіны засталіся. Іх выкарыстоўваюць розныя кулікі і качкі для адпачынку, і бакасы- не выключэнне.

Але як перабірацца паміж імі, каб знайсці ежу, калі вада глыбей за доўгія ногі?

Правільна - пераплыць!

https://youtu.be/Y8SBRTk1uQU

Плаваючыя бакасы выглядалі як нешта сярэдняе паміж вельмі даўгадзюбымі качкамі і плывунчыкамі,і часам нават спрабавалі шукаць ежу дзюбай пад час заплываў.

 

Кропка назірання

Бакасы ... плаваюць!

Каментары

Здаецца, на відэа бачныя абодва варыянты. І плавалі, і хадзілі.

Але калі было заглыбока хадзіць, то яўна плавалі як "нармальныя качкі")