Хаця недалёка ад горада на некаторых палетках яшчэ ляжаў снег, тут, у даліне Свіслачы, па якой мы няспешна набліжаліся да самой рэчкі, не было ні снегу, ні льду. Дзе-нідзе на палях стаялі вялікія, вясновыя калужыны, якія чакалі на пралётных і мясцовых кулікоў, а каналы каля дарогі, па якой мы ехалі, былі амаль перапоўненыя талай вадой, якая весела цурчала як у сапраўднай ручаіне..
Раптам у адкрытым ад вербалозу месцы,за каналам, мы ўбачылі цэлую чародку ярка-жоўтых на сонцы плямак, якія пад вострым вуглом рухаліся некуды наперад і ўніз - гэта з высокага пустазелля зляталіся купацца чорнагаловыя шчыгелы і зелянушкі. Але селі яны так. што зняць атрымалася толькі адзінкавых птушак, і тое праз галлё. Аднак назіраць за імі было вельмі прыемна: і птушкі, і мы ведалі - хутка будзе Вясна!
Бераствіцкі раён Гарадзеншчыны, 02-02-2023
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ