Па воле лёсу, а таксама па просьбе жадаючых здарылася мне апынуцца ў складзе каманды “Шалёныя перапёлкі” пад кіраўніцтвам нашага штурмана-капітана Таццяны Смыкоўскай, вадзіцелем Таццянай Кажан і пачынаючай бёдвочаркай Алесяй Яфімавай. Ну як тут адкажаш дзяўчынам у дапамозе!?
![]()
І вось наша каманда на старце. Стаім і спрабуем сярод ранішняй цемры убачыць або пачуць першы від. У адказ - поўнае маўчанне, быццам бы прырода як і мы знаходзіцца на нейкім сваім старце і чакае сігналу каб пачаць жыццё новага дня. Вырашылі рухацца на сваё першае месца назірання – ачышчальныя сажалкі “Азота”. Над імі яшчэ стаяў густы туман. Выходзім з машыны і адразу заўважаем, як з гэтага тумана вырвалася і праляцела над намі качка-крыжанка (Anas platyrynchos) – наш першы від.
![]()
Раніца абдавала прахалодай, але мы цярпліва і амаль не зважаючы на холад рухаліся ў глыб паміж сажалкамі, у самы туман.
![]()
Пакуль відаў было таксама не багата, але хутка ўсё змянілася. Над лесам ужо ўспыхваў усход.
![]()
Сонечныя прамяні прабілі густыя шапкі елак і вызваліліся на волю, асвятляючы нам шлях. Адразу зрабілася неяк цяплей. Зацішша змянілася галасамі птушак. Вось ён, той самы доўгачаканы сігнал! Гэта сапраўды крыху акрыліла і падбадзёрыла нас.
![]()
Сажалкі вызваляліся ад туману. На беразе адной з іх нас чакаў прыемны сюрпрыз – чародка баталёнаў (Philomachus pugnax), якія карміліся тут разам з куліком-цякуном (Tringa glareola) і белымі пліскамі (Motacilla alba).
Узрадаваныя, мы не маглі на іх наглядзецца. Ды і яны паводзілі сябе спакойна, нас не палохаліся і падпускалі блізка.
А мы перасяклі сажалкі і адправіліся ў суседні лясок, паназіраць за ляснымі відамі. Тут нас сустрэлі вялікія дзятлы (Dendrocopos major), чорная жаўна (Dryocopos martius), малінаўкі (Erithacus rubecula), крапіўнік (Troglodytes troglodytes).
![]()
Лясная дарога нас вывела на пожню. Тут, на ўскрайку лесу, заўважаем лясных свірстуноў, звычайных стрынатак (Emberiza citrinella), драпежніка шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus), які спужаў “вераб’іную дробязь” і сеў незаўважна на сухой галінцы высокай бярозы. Але раптам нашу ўвагу прыцягнулі зусім не птушкі. На пожню выбеглі дзве касулі. Яны весела бегалі, скубалі яшчэ зялёныя купіны раслін, а часам даходзіла і да боек:
А пакуль мы з захапленнем глядзелі на касуль, над галовамі ў бок сажалак пранеслася скапа (Pandion haliaetus). Яшчэ раз аглядзеўшыся, мы зноўку вярнуліся на сажалкі. Раптам на балотцы адной з іх заўважылі трох маленькіх кулічкоў. Прыгледзеўшыся, пазнаем двух малых зуйкоў (Charadrius dubius) і новы сюрпрыз – вялікага кіркуна (Calidris alpina):
Побач плавалі качка-лапаноска (Anas clypeata) і шылахвостка (Anas acuta). Душа радуецца ад такіх відаў! Захапленням няма канца…
Вось бачым як віртуозна палюе над вадой скапа, а потым з рыбай у кіпцюрах адлятае каб дзесьці спакойна паснедаць. Крыху далей чародку шпакоў разагнаў сокал-кабец (Falco subbuteo). Сапраўды не хацелася пакідаць сажалкі. Столькі ўсяго цікавага. Але нажаль час не бязмежны. Сядаем у машыну і едзем на іншае месца, сустракаючы па дарозе новыя віды.
![]()
А наперадзе нас чакалі лебедзі-клікуны (Cygnus cygnus) на ТВП Грайна. Сёлета тут гнездавалі аж дзве пары гэтых птушак. І вось яны, дарослыя птушкі разам са сваім вывадкам.
![]()
![]()
Цікава, але побач з намі спынілася яшчэ адна машына, з яе вылезла нейкая дзяўчына, таксама як і мы сфатаграфавала лебедзяў і паехала далей. Відаць лебедзі цікавыя не толькі нам.
![]()
Доўга не затрымліваемся і мы. Едзем на Свіслач, на вадасховішча гродзенскай ГЭС. З гэтага часу шукаць новыя віды становіцца ўсё цяжэй.
![]()
На вадасховішчы новых відаў бачылі мала, у асноўным чайкі ды крычкі. Падсілкаваўшыся, вырашаем ехаць на запланаваныя апошнія месцы. Да заканчэння чэмпіянату застаецца каля 2-х гадзін.
![]()
![]()
Цёмная паласа няўдач скончылася дзякуючы Таццяне Кажан, якая заўважыла на ўзбочыне дарогі бяспечна сноўдаючага белага бусла (Ciconia ciconia):
![]()
Пэўна яшчэ ніколі ў жыцці мы не былі так радыя гэтай звычайнай птушцы. Гэта быў наш 70-ты від. А я паглядзеў на бусла нават трохі з жалем. Для нас бачыць яго цяпер – свята, а што будзе з ім далей? Застанецца зімаваць, або адправіцца даганяць сваіх адляцеўшых сяброў?
Так ці інакш, фартуна была на нашым баку. На поле паміж вёскамі Тужаўляны і Баяры заўважаем чародку залацістых севак (Pluvialis apricaria),
пад’язджаючы да в. Казіміроўка бачым на чыгунцы шэрых курапатак (Perdix perdix),
![]()
а ў далечыні – шэрых журавоў (Grus grus). Едзем на Перасельцы і сустракаем наш апошні від – самку поплаўнага луня (Circus pygargus). Часу застаецца толькі на вяртанне на фініш. Вынік – 75 відаў. Задаволеныя сабой, мы вяртаемся…
Выдатная каманда, добры вынік, шмат прыемных уражанняў, цікавыя віды! Што яшчэ патрэбна? Перамога? Дык усё наперадзе…
P.S. Яшчэ крышку аб прыгодах нашай каманды і пра свае ўражанні аб удзеле ў чэмпіянаце напісала Алеся Яфімава. Прачытаць артыкул пад гучнай назвай "Бёрдрэйс: азарт не меншы, чым у казіно" можна тут:http://greengrodno.info/2013/09/10/5607/
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
biot - 10.09.2013 - 21:37
+
+
Harrier - 10.09.2013 - 22:21
In reply to + by biot
Несумненны "плюс". Дзякуй -
Несумненны "плюс".
Дзякуй - цікавы і падрабязна ілюстраваныя назіранні-рэпартаж. Нечакана, што многія тыя ж самыя віды мы бачылі ў розных месцах, а некаторых "вашых" відаў не адзначылі, бо былі там раней ці пазьней вас.
Sirena - 11.09.2013 - 23:01
In reply to + by biot
ЗдОрово! +
ЗдОрово! +
AV - 10.09.2013 - 22:59
падабалася і відэа добрае, а
падабалася і відэа добрае, а касуль я ні разу падчас чэмпіянату не бачыў
yanat - 12.09.2013 - 20:56
Уражанні ад удзела ў
Уражанні ад удзела ў чэмпіянаце самыя добрыя. Сяргей напісаў прыгожа. Д.jpg)

.jpg)

.jpg)
.jpg)

.jpg)
.jpg)
.jpg)


адаю свае фоткі.
РS. Аленя бачылі пад час трэніровак, на Перасельцах.
Harrier - 12.09.2013 - 21:41
In reply to Уражанні ад удзела ў by yanat
Дзякуй, Таццяна! Выдатна,
Дзякуй, Таццяна! Выдатна, што ўсёй Вашай камандзе спадабалася.
Самыя лепшыя - на Ваш погляд - ўдымкі можна павесіць і ў Галерэі. Там таксама конкурс - на Лепшы здымак з Гонак.
Peregrinus - 14.09.2013 - 23:14
In reply to Дзякуй, Таццяна! Выдатна, by Harrier
Ставлю большой
Ставлю большой плюс!
Прекрасный коллектив, прекрасный отчёт!