Экскурсія ў “птушыны рай”+VIDEO

 Сотні балалёнаў (Philomachus pugnax), белашчокія рыбачкі (Chlidonias leucopterus), малыя крычкі (Sterna albifrons), белашчокая казарка (Branta leucopsis), скапа (Pandion haliaetus). І гэта толькі зусім сціплы спіс відаў тых птушак, якіх удалося пабачыць пад час мінулай нядзельнай экскурсіі (27.04.2014) 

 Першы наш прыпынак – вадасховішча ля в. Дарошавічы і Дзекалавічы. На выступаючых з вады дрэвах дружна адпачывалі вялікія бакланы (Phalacrocorax carbo):

А на ўзбярэжжы сустрэлі кулічкоў. У асноўным баталёнаў, цякуноў (Tringa glareola) і перавозчыкаў (Actitis hypoleucos). Але былі таксама селянцы (Tringa nebularia) і малыя зуйкі (Charadrius dubius)...

Рухаемся на суседняе вадасховішча ля в. Карозічы. З-за вялікай колькасці птушак вадасховішча здавалася сапраўды жывым...

Найбольш уразілі крычкі. Частка іх лятала ў паветры, а частка мірна адпачывала на беразе разам з баталёнамі і цекунамі...

Тут былі і белашчокія і чорныя (Chlidonias niger) і балакрылыя рыбачкі (Chlidonias leucopterus), радзей сустракаліся малыя крычкі. Але як толькі яны ўсе разам уздымаліся ў паветра, пачыналася захапляльнае відовішча…

А у іншых птушак у прамым сэнсе зямля сыходзіла з пад ног :) А дакладней – прыбярэжная вада…

Ну а самай запамінальнай падзеяй экскурсіі, пэўна, стала сустрэча з белашчокай казаркай на нізінным балоце Грайна. Адна птушка трымалася сярод сотні гусей-гуменніц (Anser fabalis)

А само балота напоўнілася яркімі фарбамі. І ўсё гэта пад веснавы спеў птушак…

Каментары

 Так, як аказалася, пралёт яшчэ і не думаў заканчвацца.

Відэа цікавыя, але чамусьці на некаторых прападае рэзкасць.

Найбольш спадабаўся цякун "на сваёй хвалі".