Вясна на Арэхаўскім возеры

  Сення ізноў цэлы дзень накрапваў невялічкі дожджык, але я ўсеж такі вырашыў зрабіць улік на Арэхаўскім возеры . .

 Там зараз утварылась вялікая палыння ў якой можна было назіраць шмат розных качак: крыжанкі, вялікія савукі, гогалі, чубатыя ныркі, лыскі і шыпуны. За ўсім гэтым качыным царствам пільна назіраў арлан-белахвост седзячы на ўскрайку льда

 Але найбольш цікавым для мяне было пачуць галоснае "буханне" вялікага бугая. Мне ні як не верылася што ен будзе спяваць седзячы на ледзе, і спачатку нават падумалася (дэжавю), але пасля таго як да мяне данеслася яшчэ некалькі выразных крыкаў усе сумневы адпалі. 

На лузе яшчэ ляжыць снег, ціха, невідаць нікога з пастаянных жыльцоў. Нават кнігаўк,і якія здаецца ўжо прыляцелі  мне не паказваліся, відаць што спужаўшыся снегу павярнулі назад. Толькі белыя пліскі летаюць навокал, нібы жадаючы ўпэўніцца што ўсе на месцах, нічога не змянілася за іх адсутнасцю . . 

 У небе раз пораз праляталі чародкі гагочучых гусей і амаль неспыняючыся даносіліся сьпевы жаўрукоў . . 

Каментары

2Pandion

Супер! Цікава чытаць - можна адразу ў папяровае выданьне (а то Кулён раз на год ледзьве выходзіць).

А наконт бугая на лёдзе - не ведаю, ці ён там бУхаў, але бачыў здымак на адным з галяндзкіх сайтаў - выглядае прыкольна.

А каб здымаць бліжэй трэба палыньню бліжэй да берага ўжо ўзімку далбіць - глядзіш, цяпер сядзеў бы разам з арланам і здымаў бы розных качак...

  Сення бачыў шмат пералетных гусей, а таксама чуў курлыкаючых журавоў

 Добрая навіна для Біота . . .

 увечары ездзіў у лес, на месца дзе яшчэ ў 2005 г  была знойдзена тэрыторыя пугача. У мінулым годзе Біот зрабіў там платформу, але з-за таго што навокал пачаліся рубкі платформу засяліў канюк, а пугач болей не з'яўляўся. І вось сення а палове 5 - ай гадзіны вечара пачала крычаць спачатку самка, а потым і самец. Да платформы я не падыходзіў каб не "зглазіть" , але крыкі былі менавіта адтуль . . .