Ролік зняты 06 снежня 2015 года на рыбгасе "Волма". Спачатку пачуў дзіўныя гучныя гукі, як быццам вялікі звер прабіваў лёд. Потым заўважыў як рыба варушыць рагоз і ломіць лёд, ломіць яго таксама спіной. Выварочвае крыгі наверх. Тэмп. +7. Лёд быў праламаны не толькі вакол зараснікаў рагозу, але і на адкрытым месцы.
Дайце падыхаць!
https://www.youtube.com/watch?v=PQZUqJ1UQc8
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 07.12.2015 - 19:02
Напэўна, некаторыя віды і
Напэўна, некаторыя віды і рыбы адпаведнага памеру могуць так рабіць - бо гэта мае адаптыўны сэнс. Але ніколі пра гэта не чуў і тым больш не бачыў.
Цікава, што ламаюць не сплашны лёд, а па краях ад расліннасці - дзе гэта зрабіць (нашмат) лягчэй.
araty - 08.12.2015 - 20:59
У мяне бабры лёд ламаюць,
У мяне бабры лёд ламаюць, калі хочуць вылезці каб паласавацца морквай. Ну а калі зусім замерзне, трэба будзе пролубку ім прасекчы.