Вясна на Арэхаўскім

 15/03/2009

  Возера не гледзячы на сапраўднае веснавое надвор'е не растала. І палыння захавалася амаль у тых самых памерах што і ў папярэднім назіранні. Але колькасць птушак у ей павялічылася. Найбольш массавымі былі ўсе тыя ж крыжанкі, акрамя іх былі таксама гогалі, вялікія савукі, шыпуны, свіцьвы і лыскі. Нарэшце з'явіліся і нырковыя качкі, мяне прыемна здзівіла тое што акрамя звычайных для нас чырвонагаловага і хахлатага ныркоў, атрымалася пабачыць самца чырвонаносага (Netta ruffina). Дарэчы гэта новы від для Арэхаўскага возера, раней у маларыцкім раене ен адзначаўся толькі адзін раз (мінулай восенню на Олтушскім возеры). На лузе ужо з'явіліся мясцовыя кнігаўкі, соўкаліся туды сюды пары шэрых гусей (яны пэўна яўшчэ ня вядаюць, што ўжо паза законам), з'явіліся першыя белыя чаплі (іх да нас завітала ажно 39). У трыснягах цягнуў сваю манатонную песьню вялікі бугай і звонка цінькалі вусатыя сініцы.

На Олтушскім возеры амаль той самы састаў, толькі колькасць усіх відаў значна ўзрасла і з'явіліся качкі-шылахвосткі і луткі.
 Да таго ж у мінулую пятніцу мой сябар ужо белых буслоў бачыў . . . .

 

Каментары