На вадаемах Маларытчыны

  16.03.2009

  На Арэхаўскім возеры сення нарэшце з'явіўся мой даўні знаемы - 1R82  . . .(Клікун з норавам, адзіны і пааўнапраўны уладар мясцовых вадаемў)  Мяне ўжо нават пачынала дзівіць тое што ен так доўга не з'яўляўся, (вясна здаецца ўжо ў поўным разгары, шыпуны і шэрыя гусі ўжо займаюць свае тэрыторыі) звычайна ж ен заўседы першым прылятае. І літаральна прыносіць на сваіх крылах вясну. Я ўжо калісьці распавядаў аб яго паводзінах, і даволі складаным характары на птушках. орг. Дык вось і гэтым разам ен не вылучаўся асаблівай прыязнасцю да шыпуноў якія адпачывалі на арэхаўскім возеры пасля цяжкага зваротнага шляху на радзіму. Спачатку ен выгнаў іх з палынні, пасля чаго яны пераляцелі на луг. Але і там ен не збіраўся трываць іх прысутнасць і брутальна іх разагнаў, аднаго бедалагу нават забіў у густы чарот. Да рэчы выглядае ўсе гэта як сапраўданая бойка, а забіяка больш нагадвае нейкага шуляку а не лебедзя.

 А яшчэ мне давялося сустрэцца з нашымі паляўнічымі якія не тое што з падходу !!!! з падезду палююць!!!

 Выглядала ўсе гэта прыкладна так: я хадзіў сабе на ўскраіку луга назіраючы за паводзінамі клікуна, акрамя нас там былі яшчэ некалькі пар шэрых гусей і белых чапель якія незважалі на мяне аніякай увагі. Потым я заўважыў мінівэн які праехаў па грэбле спачатку ў адным накірунку, а пасля развярнуўся і паціху паехаў уздоўж дамбы. Як толькі ен параўняуся з шэрымі, з машыны павыскоквалі двое са стрэльбамі, у гэты момант я падняў высока ў гару штатыў з трубой і пачаў лямантаваць. Гусі спужаліся і ўзляцелі, адразуж прагрымелі стрэлы, але дзякуй богу гусі паспелі крыху адляцець і ніводны з іх не ўлучыў у птушак. 

 Вось такое паляванне, а праз нейкі час калі гусі пачнуць актыўна такаваць да іх можна будзе падысці на 40 - 50 м. нават не хаваючыся . . .

 У гэтыж дзень я пабываў на Лукаўскім вадасховішчы якое пакуль цалкам пакрыта льдом, на якім самотна стаялі 7 Шэрых чапель. 

 На некаторых прудах рыбгаса Руда з'явіліся ўжо невялічкія палыньі. У адной з іх мне пашанцавала пабачыць 4 дарослых Малых лебедзяй і некалькі шыпуноў.

Каментары

2Pandion

Малайчына, не збаяўся, дапамог гусям...

Можа на такіх пад'ездах бітае шкло ці дошкі з цьвікамі параскладваць? Глядзіш і не даедуць, і не застрэляць...

А фотку клікуна-героя павесіш?