Гіганцкая гурба смецця працягвае разрастацца ў Ціхім акіяне каля берагоў ЗША, паміж Каліфорніяй і Гавайскімі вастравамі. Плошча гэтага вострава ў два разы пераўзыходзіць штат Тэхас, а вага адходаў, на 80% складаецца з пластыка, і перавышае 3,5 млн т, паведамляе The San Francisco Chronicle. Смецевы "Айсберг" назіраецца з 1950-х гадоў. Кожнае дзесяцігоддзе яго плошча павялічваецца ў 10 разоў.
На працягу дзесяткаў гадоў гэтую кучу "клапатліва" збіралі марскія плыні. Чаго тут толькі няма: пластыкавыя бутэлькі, пробкі, аднаразовыя шпрыцы, цацкі, пакеты і г.д.
Кожны год 260 мільёнаў тон пластмасавых вырабаў заканчвае свой век ў сусветным акіяне. Усё гэтае пластыкавае смецце выносіцца ў акіяны з сушы рэкамі, ручаінамі і марскімі хвалямі. Гэты хлам стварае сур'ёзную пагрозу жывым арганізмам. Імі атручваюцца і давяцца чарапахі, рыбы, марскія млекакормячыя, птушкі. На паверхні мікрачасцінак пластмасы асаджваюцца розныя полютанты, якія ў выніку аказваюцца ў арганізме жывых істот. Вытворчасць пластмасы кожны год павялічваецца на 9%, а гэта значыць, што забруджванне сусветнага акіяна пластмасавым смеццем будзе працягвацца.
Вельмі моцна пакутуюць ад пластыкавага смецця альбатросы, якія з вышыні птушынага палёту памыляюцца, прымаючы рознакаляровыя пластмасы, якія плаваюць на паверхні акіяна, за ежу. Пластмасавае смецце назапашваецца ў кішэчніку альбатросаў, выклікае інтаксікацыю і закупорку вузкіх праходаў кішэчніка. Не гледзячы на тое, што альбатрос з'яўляецца адной з найбуйнейшых птушак планеты (яго вага перавышае 9 кг пры размаху крылаў больш за 3-ы метра), пластмаса аказваецца ім “не па зубах”.
У натуральным экалагічна-чыстым прыродным асяроддзі працягласць жыцця гэтых птушак дасягае 50 гадоў. На жаль, у цяперашні час альбатросы-доўгажыхары - гэта вялікая рэдкасць, 40% альбатросаў гіне наглатаўшыся пластмасы (Кожныя 5 хвілін гіне адзін альбатрос). Пасля раскладання птушынага цела застаецца, літаральна, куча смецця.
Паводле www.priroda.su аўтар фотаздымкаў David De Franza
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 08.12.2009 - 15:15
Шакуючыя здымкі... Цікава,
Шакуючыя здымкі... Цікава, што альбатросы нічаму не вучацца і дагэтуль прымаюць пластык за рыбаў ці іх кавалкі?
AE (госць) - 08.12.2009 - 16:41
в гугле этого острова из
freelancer - 13.12.2009 - 11:43
чарапаха.... зы...
чарапаха.... зы...