Больш частыя сустрэчы малых лебедзей у Беларусі – вынік утварэння новых месцаў зімоўкі?

малы лебедзь

З месцаў гнездавання ў тундрах Расіі на зімоўкі ў Заходняй Еўропе ў Паўночным моры малыя лебедзі (Cygnus columbianus) траплялі, мігрыруючы ўдзоўж узбяpэжжаў Белага і мора Барэнца. На захад ад Уралу, і, асабліва на усходнееўрапейскіх унутрыкантынентальных вадаёмах від заўcёды быў рэдкім. Так, для Беларусі да 1983 г. аядома толькі адна рэгістрацыя – 3 птушкі на воз.Палік у Бярэзінскім запаведніку былі адзначаныя ў лістападзе 1925 г. Затым адна птушка зімавала ў 1983-84 на воз.Чорнае ў Бярозаўскім раёне на Берасцейшчыне. Аднак з пачатку нашага стагоддзя колькасць птушак, месцаў дзе яны зарэгістраваныя і колькасць сустрэч рэзка павялічылася і дасягае амаль 50.

Менавіта ў 1990-я гг. пачалі адбывацца сур’ёзныя змены ў размяшчэнні віду на зімоўках. Заўважна павялічылася колькасць малых лебедзяў у Азіі, і, наадварот, значна зменшылася ў Еўропе.

У нашых суседзяў з Украіны і Польшчы, а таксама ў некаторых рэгіёнах еўрапейскай часткі Расіі від таксама стаў адзначацца штогод і колькасць яго заўважна павялічылася прыкладна ў 2005-06 гг. Прыкладна ў гэты ж час пачала фармавацца новая зімоўка віду ў дэльце ракі Эўрас у Грэцыі. Да 1997 г. тут было вядома толькі пра 7-8 сустрэчаў малых лебедзяў, аднак пазней, з кожным годам іх станавілася ўсё больш і ў 2016 тут зімавалі ўжо 8 тысяч птушак! І хаця для малага лебедзя гэта новае месца, для шыпуноў і клікуноў яно даўно засвоенае і тут іх зімуюць дзесяткі тысяч асобін кожнага віда.

Месцы асноўных сустрэч (кропкі з нумарамі) малага лебедзя ва ўнутрыкантынентальных раёнах Усходняй Еўропы па-за вядомымі пралётнымі беламора-балтыйскім і обска-чарнаморскім карыдорамі:

мапа

ва Украіне (по Гавриленко, 1960; Баник, 2007; Chovan, Kazannik, 2015; Андрющенко, Попенко, 2015; http://uabirds.org ): 1 – c. Бейзимовка, Жытомірская вобл.; 2–3 – Кіеўскае вадасховішча; 4 – р. Дняпро ў г. Канев; 56 – Крэменчугскае вадасховішча; 7 – р. Дняпро пад г.Днепрапятроўскам; 8 – накаколле Палтавы; 9 – р. Орчык, Харкаўская вобл.; 10 – с. Гупаловка, Днепрапятроўская вобл.; 11 – р. Орэль, Харкаўская вобл.; 12 – Самарскі рыбгас, Днепрапятроўская вобл.; 13 – Станічна-Луганскі рыбгас, Луганская вобл.;

у Беларусі (паводле Островский и др., 2002; www.birdwatch.by ; www.ptushki.org ): 14 – у г. Жыткавічы; 15 –рыбгас «Лактышы», Брэсцкая вобл.; 16 – рыбгас «Сялец» і р. Жыгулянка, Бярозаўскі р-н; 17 – рыбгас Каенеўцы, Бераставіцкі р-н; 18 – р.Нёман у в.Дарошавічы і вдсх. побач; 19 – Лідскі р-н; 20 – р. Свіслач, Мінская вобл.; 21 – в. Мышчыцы, Лагойскі р-н; 22 – воз. Дрысвяты, Браслаўскі р-н;

у Расіі (паводле Волков и др., 1998; Сотников, 1999; Симонов, 2014; Павлов, Кутузова, 2016; http://erbirds.ru , база дадзеных праграмы «Птицы Москвы и Подмосковья», база дадзеных «Онлайн дневники наблюдений» http://database.ru-birds.ru/ru_RU): 23 – Латошынскі рыбгас, Маскоўская вобл.; 24 – пас. Теряево, Маскоўская вобл.; 25 – Бисераўскі рыбгас, Маскоўская вобл.; 26 – в. Окаёмово, Сергіеў-Пасадскі р-н; 27 – Некаўзскі р-н, Яраслаўская вобл.;28 – Рыбінскае вдсх.; 29 – наваколле Кастрамы; 30 – воз. Святое, Важэгодскі р-н; 31 – наваколле Сыктыўкара.

Вельмі магчыма, што дзве падзеі супадаюць і з’яўленне новага месца зімоўкі, і рост колькасці сустрэч на ўнутрыкантынентальных вадаёмах Усходняй Еўропы яўна звязаныя паміж сабой.

Канешне, можна ўявіць, што ўсе гэтыя сустрэчы – гэта “шлейф” міграцыі двух асноўных пралётных карыдораў ((1) - гл. мапу). Аднак можна меркаваць і пра тое, што з’явіўся новы пралётны шлях з паўднёва- і цэнтральнаеўрапейскіх зімовак праз басэйн Дняпра і верхняй Волгі ў Тундравыя раёны еўрапейскай часткі Расіі (2). Хутчэй за ўсё гэтыя птушкі не перасякаюць Уральскія горы – г.зн. належаць да еўрапейскай папуляцыі віду. Дарэчы, падобным шляхам ляцяць белалобыя гусі і гусі-гуменніцы.

У гусей адзначаны і іншы пралётны маршрут, які ідзе праз Усходнюю Украіну – Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама поўдзень Варонежскай, цэнтр Саратаўскай, Арэнбургскую і поўдзень Чалябінскай абласцей Расіі. Тэарэтычна, малыя лебедзі, якіх назіраюць на Дняпры і на ўсход ад яго, маглі б таксама ляцець гэтым шляхам і ён бы іх вывеў у Заходнюю Сібір. Аднак фактына нідзе ў Чарназем’і і Паволжы малы лебедзь яшчэ не адзначаны. Таму наўрацці від ляціць такім шляхам.

Паводле www.erbirds.ru (тэкст і мапа)

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

 

На гэтую тэму:

МЕСЦЫ ЗІМОВАК МАЛЫХ ЛЕБЕДЗЯЎ З ЯМАЛА- НЕЧАКАНЫЯ ВЫНІКІ

Незвычайны палёт: разам з малымі лебедзямі на зімоўку

Лебедзь імя Джэймса Бонда мае свой дэвайс

Малых лебедзяў стала мала

“РАЗВОД” ПА-ЛЕБЕДЗІНАМУ

МАЛЫЯ ЛЕБЕДЗІ ПРАДВЯШЧАЮЦЬ ПОЗНЮЮ ЗІМУ