На прыканцы мінулага тыдня першыя малыя лебедзі (Cygnus columbianus) прыляцелі на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў Вялікабрытаніі. Гэта самае позняе прыбыццё гэтага віду ў Слімбрыдж за апошнія 45 год.
Звычайна прылёт першых малых лебедзяў у рэзэрват Трэста па водаплаўных птушках і воднабалотных ўгоддзях (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT)) сведчыць пра хуткае набліжэнне зімы. Аднак сёлетння дата – 6 лістапада – ў сярэднім на два тыдні больш позняя за звычайныя даты сярэдзіны кастрычніка і апошнім разам такі прылёт гэтага віду быў адзначаны ў 1969 годзе.
Малыя лебедзі ляцяць на зімоўку ў Вялікабрытанію са сваіх месцаў гнездавання ў тундры Расіі, аднак сёлета мяккае надвор’е затрымалася надоўга, акрамя гэтага, неспрыяльныя для пералётаў вятры таксама маглі затрымаць падарожжа птушак на захад.
Сям’я лебедзяў, якая складаецца з дарослай пары і двух маладых птушак была хутка ідэнтыфікаваная Стывам Хэвэнам (Steve Heaven), валанцёрам, які займаецца вывучэннем малых лебедзяў, па характэрнаму распалажэнню чорных і жоўтых участкаў на дзюбах. Дарослыя птушкі аказаліся рэгулярна зімуючай апошнія 5 год у Слімбрыджы парай з імёнамі Nurton і Nusa.
Працаўнікі траста WWT пачалі праграму індывідуальнага распазнавання малых лебедзяў дакладна 50 год таму, калі знакаміты мастак і натураліст сэр Піцер Скот (Sir Peter Scott) упершыню звярнуў на гэта ўвагу і замаляваў характэрныя чорна-жоўтыя дзюбы першых птушак. На сённяшні дзень гэтая праца застаецца адной з самых інтэнсіўных ва ўсім Свеце, прысвечаных асобнаму віду птушак. Дзякуючы ёй створана база дадзеных для 10 тысяч малых лебедзяў і атрыманы шматлікія дадзеныя пра асаблівасці міграцыі, поспех гнездавання і іншыя важныя для аховы і пазнання асаблівасцяў біялогіі віду звесткі.
У бліжэйшы час працаўнікі і наведвальнікі рэзервату ў Слімбрыджы чакаюць на прылёт чарговых малых лебедзяў, агульная лічба якіх тут звычайна паміж 300 і 400 асобінамі.
Паводле www.wwt.org.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак групы малых лебедзяў Паўла Далаты (OTOP)
На гэтую тэму:
МАЛЫХ ЛЕБЕДЗЯЎ СТАЛА МАЛА
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ