У абноўленай класіфікацыі ІОС з'явіліся 4 новыя віды сарок

Пасля нядаўніх публікацый, прысвечаных параўнаўчым аналізам мітахандрыяльных ДНК усіх падвідаў і відаў сарок Pica, Міжнародная арніталагічная супольгасць (International Ornithological Community (IOC)) пагадзілася на наданне відавога статусу некаторым ранейшым падвідам і цяпер у родзе стала ажно сем відаў замест ранейшых трох. Усе генетычныя высновы пацверджаныя марфалагічнымі і адрозненнямі ў вакалізацыі. 


Паўночнаамерыканскія формы - чорнадзюбая (P. hudsonia) і жоўтадзюбая (P. nuttalli) сарокі лічацца паўнапраўнымі відамі ўжо працяглы час, аднак цяпер усім нам знаёмы еўразійскі від  P. pica "страціў" чатыры свае былыя падвіды на карысць іх відавога статусу.


Гэтыя чатыры новыя віды гэта: магрыбская сарока Maghreb Magpie P. mauritanica (з паўночнага захаду Афрыкі), аравійская сарока Asir Magpie P. asirensis (з паўднёва-заходняй часткі Саўдаўскай Аравіі), чорнаспіная сарока Black-rumped Magpie P. bottanensis (з захаду Бутана да цэнтральнага Кітая) і ўсходняя сарока Oriental Magpie P. serica (ад Мьянмы да Тайваня, з двума падвідамі: serica і anderssoni). 


Звычайная (еўразійская) сарока пасля гэтых падзелаў не стала монатыпічным відам і аб'ядноўвае папуляцыі 6 падвідаў: намінатыўны Р. р. ріса - з большай часткі Еўропы ўключна з Вялікабрытаніяй да Малай Азіі; fennorum з Паўночнай Феннаскандыі і паўночнага захаду Расіі; melanotus з Іберыйскага паўвострава; цэнтральна-азіяцкі bactriana; leucoptera з паўднёвага усходу Расіі і паўночнага захаду Кітая і camtschatica з паўночна-усходняй Сібіры. І генетычныя, і марфалагічныя адрозненні паміж гэтымі формамі менш яўныя і часам выглядаюць на клінальныя. 


Апошняя версія сістэматыкі птушак ад IOC мае назву v. 8.2, і мы будзем і далей паступова распавядаць пра асноўныя змены.


Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Уладзіміра Янушэвіча

 


На гэтую тэму:

Брытанія пераходзіць на класіфікацыю ад IOC: што гэта можа значыць для Спісу птушак Еўропы і Беларусі?

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ ПТУШАК НА ЗЯМЛІ: ЦЯПЕР BIRDLIFE ПРЫЗНАЕ 11.167 ВІДАЎ, ШТО НА 742 БОЛЬШ, ЧЫМ У 2014

Параўнальная генетыка крумкачовых – новы этап

Два сталі адным: як дзве лініі крумкачоў некалі аб’ядналіся ў адзін від

Шэрая і чорная вароны пад генетычнай “лупай”

Прапанавана падзяліць вялікага дзятла на чатыры асобныя віды

Сарокі насамрэч не крадуць бліскучыя прадметы, бо баяцца іх