Больш птушак на Мальце!

    Даследаванні сувязі міграцыі птушак з іх адловам сеткамі на Мальце паказалі, што колькасць розных відаў в’юрковых птушак значна павялічылася ў сельскіх раёнах вострава ў 2009 годзе. Г.зн. усяго праз год пасля забароны на іх адлоў! Даследаванні былі зроблены дзякуючы праекту LIFE+  Project on Bird Migration and Trapping, пад час якога, між іншым, аналізаваліся справаздачы орнітолагаў аб рэгулярных уліках птушак, якія яны праводзілі на працягу ўсяго году. 

    Такім чынам у 2009 годзе ў параўнанні з 2008 выраслі і лічбы, і частата сустрэч усіх відаў в’юркоў, якія мігрыруюць праз Мальту. Найбольшы рост паказалі зелянушкі (Carduelis chloris),  берасцянкі (Fringilla coelebs) і канаплянкі (Carduelis cannabina), пры чым колькасць зелянушак вырасла больш чым у тры разы! Гэтыя тры віды в`юрковых былі найбольш частай здабычай на Мальце да забароны сетак.
      Пяць з сямі відаў павялічылі сваю колькасць больш чым у два разы, і гэтае павелічэнне адзначалася штомесяц у 2009, акрамя студзеня, калі лічбы ўлічаных в’юрковых паміж 2008 і 2009 гадамі не адрозніваліся. Цікава, што найбольшы ўзрост колькасці птушак назіраўся ў красавіку і лістападзе – пад час піку вясновай і восеньскай міграцый гэтых відаў. Калі аб’яднаць лічбы для ўсіх сямі відаў, у красавіку 2009 іх было больш у восем разоў, чым за год перад гэтым.  
      Джэфры Саліба (Geoffrey Saliba) каардынатар кампаній BirdLife Malta, сказаў: “Павелічэнне розных в’юркоў, адзначанае ў мінулым годзе, а таксама пацверджанні гнездавання двух відаў з гэтай групы паказвае, што калі даць птушкам шанец, яны могуць гнездаваць і на Мальце.”

Здымак самца берасцянкі Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле BirdLife Europe news-March падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Дапамажы захаваць еўрапейскіх птушак – падпішы он-лайн петыцыю супраць нелегальных паляванняў на Мальце!

Малінаўкі шчасліва даляцелі да Мальты

Аперацыя “Бяспечныя нябёсы” працягваецца на Мальце

Птушкі вяртаюцца на Мальту
Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак