Сокалы не справіліся з чайкамі

Выкарыстанне лоўчых сокалаў для адпужвання чаек ад цэнтру аднаго з шатландскіх гарадоў не прынесла чаканых вынікаў – так вынікае са справаздачы Ўрада Шатландыі (See report). 
На працягу 10 тыдняў з сярэдзіны сакавіка 2009 году натрэніраваныя сокалы выкарыстоўваліся ў адмысловай “нелетальнай” для чаек праграме ў горадзе Dumfries.

Пад час яе драпежныя птушкі выпускаліся з дахаў розных будынкаў штодзень на працягу 10 гадзін, аднак усе сокалы ляцелі на прынаду сакальнікоў больш ахвотна, чым палявалі на чаек.
У якасці лоўчых птушак выкарыстоўвалі вандроўнага сокала і балабана, а таксама іх гібрыдаў і гібрыдаў іншых відаў вялікіх сакалоў.
Цікава, што за час дзеяння праграмы, сокалы не забілі ніводнай чайкі! Чайкі-чорнакрылкі (Larus fuscus) і клыгуны (Larus argentatus) разляталіся пры выглядзе сокала толькі першыя пяць тыдняў, а потым ужо не звярталі на драпежнікаў увагу. Пры чым чорнакрылкі баяліся сокалаў больш, чым чайкі-клыгуны.
Папуляцыі чаек назіраліся як унутры зоны, дзе выпускаліся сокалы, так і за ёй, адмыслова запісваліся паводзіны птушак. На пры канцы кампаніі аказалася, што агульная колькасць чаек, якія загнездавалі, нават павялічылася.
Справаздача заклікае перагледзець час і правядзенне кампаніі з выкарыстаннем сакалоў.
 

Здымак атакуючага вандроўнага сокала з www.falconryequipmentinternational.com

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Драпежныя птушкі не пры чым

Comments

Насколько я знаю, таких соколов специально тренируют, чтобы они не убивали отпугиваемых пернатых, потому что если чайки увидят, что кого-то уже убили, они успокоятся и будут летать дальше рядом, а надо чтобы соколы всё время летали. Может поэтому они ни одной не убили?