Дакладна 11 месяцаў таму – 27 мая 2009 году - мы далучыліся да агульнасвятовай сістэмы вызначэння рэйтынгу сайту па яго наведвальнасці, якая тады называлася TOP 500 Birding Websites. Праз рэзкае павелічэнне сайтаў, якія вызначаюць на ім свой рэйтынг, праз нейкі час сайт змяніў сваю назву на ТОП 1000.
Аднак засталася нязменнай сістэма вызначэння рэйтынгу: месца вызначаецца сярэдняй наведвальнасцю, якая вызначаецца штодзень, штотыдзень, штомесяц і штогод.
Пачалі мы сваё падарожжа ўверх з 960 месца (Мы далучыліся да TOP 500 Birding Websites), праз тры дні былі ўжо Мы сярод 500 лепшых уэб-пляцовак, прысвечаных назіранням птушак!
Аднак значна лепшыя рэйтынгі чакалі да пачатку гэтага году, калі дзякуючы здымкам свістуна, які аказаўся горным, мы змаглі перакрочыць рубеж першай сотні самых папулярных сайтаў.
Цяпер, канешне, гэты прыжок у 50 найлепшых адбыўся амаль выключна кругласуткавай трансляцыі з гнязда сокала-пустальгі ў Брэсце.
І вось узяты новы рубеж! Мы – сярод першых 50!
Віншуем усіх і дзякуем за Вашу дапамогу, давер і падтрымку!
На гэты момант статыстыка наведвальнасці нашага сайту такая:
Штодзень да нас заходзяць у сярэднім з 337 кампутараў агулам 1225 раз.
Максімум наведвальнікаў, якога мы дасягнулі за дзень – 526 чалавек.
Штотыдзень да нас заходзяць 882 розныя наведвальнікі агулам больш 4000 разоў. За месяц гэтыя паказчыкі яшчэ большыя: ў сярэднім 2153 карыстальніка і амаль 9500 заходаў.
А за апошнія 11 месяцаў нас наведалі з 22532 кампутараў трошкі больш 98000 разоў.
Самі Сабе Сваімі Сіламі!
Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АВ (госць) - 27.04.2010 - 19:11
Виншую. Рэйтынг расце,
Kiolk - 27.04.2010 - 19:42
Цікавы факт, што дзесьці 1:1
Цікавы факт, што дзесьці 1:1 заходзяць з Польшчы і Беларусі.
admin - 27.04.2010 - 20:03
дарэчы, google analytics
дарэчы, google analytics выдае крышку іншыя дадзеныя, калі цікава - магу падрыхтаваць справаздачу.
Kiolk - 27.04.2010 - 20:14
In reply to дарэчы, google analytics by admin
А каму тады давяраць...? А
А каму тады давяраць...?
А наконт справаздачы, было бы цікава паглядзець лічбы, асабліва ў параўнанні напрыклад з іншымі сайтамі...
admin - 27.04.2010 - 20:30
In reply to А каму тады давяраць...? А by Kiolk
давяраць не трэба нікому...
давяраць не трэба нікому... ;)
а лічбы розныя таму што тэхналогіі падліку розныя
Harrier - 27.04.2010 - 20:59
In reply to давяраць не трэба нікому... by admin
Праблемы тут няма - мы ж
Праблемы тут няма - мы ж параўноўваемся такімі самымі метадамі з іншымі сайтамі такога ж накірунку. Таму тое, што мы былі 50-я па папулярнасьці - няма сумневу!
Harrier - 27.04.2010 - 21:01
In reply to Праблемы тут няма - мы ж by Harrier
Было б добра
Было б добра пачытаць-паглядзець Статыстыку па усім кірункам праз Гугль да афіцыйнага першага юбілею ў адзін год - г.зн. на 05.05.
Kiolk - 27.04.2010 - 22:46
In reply to Было б добра by Harrier
Па гуглу, аналітыка для
Па гуглу, аналітыка для нашага сайта толькі з чэрвеня.
Harrier - 28.04.2010 - 00:08
In reply to Па гуглу, аналітыка для by Kiolk
Сёньня, 27.04., ў нас былі
Сёньня, 27.04., ў нас былі 514 чалавек больш 1660 разоў! Разам - для птушак і людзей!
АВ (госць) - 28.04.2010 - 04:52
In reply to Сёньня, 27.04., ў нас былі by Harrier
ночью переместились уже на
Раман (госць) - 28.04.2010 - 11:40
Наступны крок у лепшыя 10 .:)
Feather - 28.04.2010 - 18:38
In reply to Наступны крок у лепшыя 10 .:) by Раман (госць)
А ещё камера была добавлена в
А ещё камера была добавлена в список на http://www.earthcam.com, и имеет там определённую популярность! :)
Feather - 28.04.2010 - 23:50
In reply to Наступны крок у лепшыя 10 .:) by Раман (госць)
Сегодня благодаря посетителю
Сегодня благодаря посетителю нашего сайта Světlana Vránová на сайте Чешского орнитологического общества было размещено объявление о работе нашей камеры: www.vcpcso.cz Спасибо!
Harrier - 29.04.2010 - 00:46
In reply to Сегодня благодаря посетителю by Feather
Шчыра кажучы, не думаў, што
Шчыра кажучы, не думаў, што зможам утрымацца на 45 месцы... Аднак пакуль трымаемся!
28-04 да нас завіталі 484 чалавкеі больш 1500 разоў. Дзякуй усім!
freelancer - 29.04.2010 - 09:13
In reply to Шчыра кажучы, не думаў, што by Harrier
42///
42///
Aleu - 29.04.2010 - 17:46
In reply to 42/// by freelancer
Уже 41 место - очень
Уже 41 место - очень здорово:)
Harrier - 30.04.2010 - 00:41
In reply to Уже 41 место - очень by Aleu
Саракавое месца... Пабіты
Саракавое месца... Пабіты рэкорд па колькасці наведвальнікаў за дзень - 697 чалавек, а па заходнееўрапейскаму часу дзень яшчэ не скончыўся... На жаль, менавіта сёньня трансляцыя і не працавала...
толькі цяпер - шчасьлівы - ўбачыў самку на гняздзе, якая сьпіць сабе і не ведае, што сталася сапраўднай зоркай...
Harrier - 01.05.2010 - 00:07
In reply to Саракавое месца... Пабіты by Harrier
Зноў рэкорды - 35 месца сярод
Зноў рэкорды - 35 месца сярод усіх сайтаў для бёдуотчараў.
964 наведвальніка! якія заходзілі да нас амаль 2800 разоў...
Не маем выбару - мы павінны станавіцца лепшымі і цікавейшымі. Бо інакш будзем падманваць чаканьні нашых пакуль не так шматлікіх пастаянных і шматлікіх новых наведвальнікаў.
Feather - 01.05.2010 - 01:15
In reply to Зноў рэкорды - 35 месца сярод by Harrier
Ну што ж, Harrier, давайце
Ну што ж, Harrier, давайце рабіць асобны сайт для вэб-камер! :)
Harrier - 01.05.2010 - 01:32
In reply to Ну што ж, Harrier, давайце by Feather
А навошта? Я заўсёды думаў,
А навошта? Я заўсёды думаў, што камеры - выдатны метад прыцягнуць новых людзей на сайт і паказаць магчымасьць "акунуцца" ў іншыя нашы раздзелы. А для іншамоўных - даведацца пра нас, трошкі пра нашых птушак і пра Беларусь нарэшце:)
Ды і калі - малая ці вялікая - не так ужо істотна, але каманда аднадумцаў робіць добра і адказна сваю справу, можна зьвярнуць горы і паказаць добры прыклад іншым. Цікавыя ідэі, іх рэалізацыя ўсімі, хто гатовы дапамагчы ці нават проста зайсьці і паглядзець - ці атрымалася? - вось мэты, якіх дасягнулі і працягваем дасягаць на новых узроўнях. Трохі патэтычна атрымалася - але праўда ж:)
Feather - 01.05.2010 - 02:26
In reply to А навошта? Я заўсёды думаў, by Harrier
Дык вось я і кажу, што дзень
Дык вось я і кажу, што дзень за днём на старонцы становіцца цесна для нашых цікавых ідэй) Каб у поўнай меры іх рэалізаваць на патрэбным узроўні, трэба ужо штосьці прыдумваць. Святлана вам пісала, напрыклад.
На мой погляд, трэба зрабіць форум, перакласьці ўсё на ангельскую, дадаць інфо пра прутшку з фоткамі, зрабіць цікавы блог пра пустальгу ў гарадах. Усё проста не ўмяшчаецца!:) Я вам на е-мэйл цікавую спасылку кінуў. Паглядзіце - ва ўсіх для камэр зробленыя асобныя сайты. Тут жа можна столькі рабіць!
Гэта толькі мае думкі :) Але калі зараз мы адкапалі манету, то глыбей можа ляжаць і клад.
Harrier - 03.05.2010 - 00:56
In reply to Дык вось я і кажу, што дзень by Feather
Пакуль што каментары не
Пакуль што каментары не ліюцца да нас ракой. Таму выдатная прапанова Святланы наконт пераносу і падзелу тэмаў на форум з пад акна трансляцыі выглядае не вельмі для нас актуальнай. Можа хутка гэта зменіцца. Але пакуль што пачакаем. Адмін зрабіў паказ каментароў адваротным - цяпер, здаецца, праглядаць апошнія стала лягчэй.
На мой погляд, наш сайт і ўнікальны тым, што ён шматбаковы (можа і павінен быць яшчэ больш шматбаковым, але пакуль маем тое, што маем). Навошта ж страчваць свае перавагі?
Пакуль можа змесцім даты адкладкі 5 еяк у Брэсце, а потым і за іншае можна ўзяцца...
Harrier - 03.05.2010 - 00:58
In reply to Пакуль што каментары не by Harrier
Учора, 1 траўня (мая), да нас
Учора, 1 траўня (мая), да нас завіталі 618 чалавек 1439 раз.
Сёньня - 02.05 - 898 наведвальнікаў амаль 2000 разоў!
- Заслужанае і стабільнае 32 месца.
Harrier - 04.05.2010 - 01:05
In reply to Учора, 1 траўня (мая), да нас by Harrier
03-05 да нас зайшлі 987
03-05 да нас зайшлі 987 чалавек агулам 2661 раз.
Зноў трошкі не дацягнулі да тысячы наведвальнікаў у дзень...
Feather - 04.05.2010 - 03:13
In reply to 03-05 да нас зайшлі 987 by Harrier
А вот и ещё одна новость про
По ФэтБёрдеру сегодня мы всё-таки дотянули до тысячи, и причём в первый раз! У них просто "тудэй" заканчивается позже, чем он есть на самом деле. Ура!)))
Harrier - 04.05.2010 - 13:23
In reply to А вот и ещё одна новость про by Feather
Павольна набліжаемся да
Павольна набліжаемся да трэцяга дзесятку лепшых - ужо на 31 месцы!
Harrier - 05.05.2010 - 00:26
In reply to Павольна набліжаемся да by Harrier
Згодна з датамі па
Згодна з датамі па беларускаму часу сёньня ў нас былі 994 наведвальнікі (можа па заходнеэўрапейскаму зноў тысяча будзе?!), якіяі заходзілі больш 2360 разоў.
Feather - 05.05.2010 - 00:41
In reply to Згодна з датамі па by Harrier
Еее, всё-таки у нас опять
Еее, всё-таки у нас опять тысяча посетителей (по FatBirder'у). Войдём в тридцатку - сайт перед нами опускается, а мы растём.
aistok - 10.09.2010 - 12:40
In reply to Виншую. Рэйтынг расце, by АВ (госць)
Ребята, верните рейтинг на
Ребята, верните рейтинг на сайте. Понятно, что он снизился, но это не страшно. Удобно было заходить и на другие орнитологические сайты...
Kiolk - 10.09.2010 - 14:13
Проста спасылка пад банэрам
Проста спасылка пад банэрам была з вірусам, таму прыйшлося яго выдаліць, а гэта пацягнула з сабой, што мы не ўдзельнічаем у рэй14тынгу.
У бліжэйшы час зноўку зарэгіструем сайт і павесім банэр.