Прыкладанне для вызначэння галасоў птушак, невядомае ў Беларусі, у Свеце спампавалі больш мільёна разоў

Прыкладанне пад назвай BirdNET: Bird sound identification, якое распрацавалі разам супрацоўнікі тэхналагічнага ўніверсітэту ў Chemnitz (Германія) і Карнельскага ўніверсітэту (ЗША) для вызначэння галасоў птушак, выкарыстоўвае алгарытм штучнага інтэлекту. На пачатак сакавіка прыкладанне спампавалі з Google Play Store больш мільёна разоў! На яго напісалі больш 5200 аглядаў і водгукаў і сярэдняя ацэнка карысальнікаў складае 4.5 з 5 максімальна магчымых.

Праз год пасля стварэння прыкладання для смартфонаў у 2018 годзе, яго спампавалі 180 тысяч разоў. Пасля пачатку пандэміі каронавіруса ў 2020 годзе, тэмп спампоўванняў значна павялічыўся. "Наша прыкладанне забяспечвае адначасова новыя веды, а таксама цікавы адпачынак і недалёка ад дома, і пад час прагулак у прыродзе. Гэта тое, на што многія даўно чакалі”-  сказаў Dr. Stefan Kahl (Center for Conservation Bioacoustics at Cornell University), адзін са стваральнікаў.

Насуперак пашыранаму сярод недасведчаных людзей меркаванню, вызначэнне відавой прыналежнасці галасоў птушак часта вельмі нялёгкі працэс. Менавіта таму для апрацоўкі запісаў было вырашана выкарыстаць алгарытм штучнага інтэлекту, створанага ў тэхналагічным універсітэце Chemnitz і тамтэйшы сервер.  Гэта дазваляе не толькі параўнальна паспяхова апрацоўвываць шматлікія запыты, але і пашыраць колькасць відаў птушак, галасы якіх прыкладанне можа вызначыць, а таксама і геаграфію рэгіёнаў гэтых відаў.

Нядаўна атрымалася праверыць тэставае выпрабаванне праграмы ў Індыі, дзе быў атрыманы падобна да іншых зоагеаграфічных раёнаў вынік: мясцовыя віды птушак правільна вызначаліся ў 80-85% запытаў. “Гэта выдатны вынік. Наўрацці атрымаецца палепшыць яго, таму што пад час запісаў галасоў у прыродзе, таксама часта запісваюцца і іншыя гукі наваколля” – сказаў Dr. Kahl. Аднак у большасці выпадкаў добра запісаны голас вызначаецца правільна без праблем.

Асноўныя рысы BirdNET

  • Аўтаматычнае вызначэнне голаса птушкі адбываецца на аснове кароткага аўдыя-запісу.
  • Прыкладанне паказвае візуалізацыю голаса ў выглядзе санаграмы. На аснове загружанага запісу, а таксама даты і месца, дзе і калі яна зроблена, праграма робіць вызначэнне.
  • Калі від вызначаны, праграма паказвае яго апісанне.
  • Падобны запіс-назіранне можа быць захаваны і перасланы сябрам.
  • Кожнае назіранне рэгіструецца як ананімнае і потым можа выкарыстоўвацца для мэтаў розных даследаванняў: як для ўдакладнення месцаў распаўсюджвання птушак, так і асобных дыялектаў звычайных відаў ды іншага.
  • Адваротная сувязь ад карыстальнікаў увесь час дазваляе паляпшаць прыкладанне і ствараць новыя магчымасці выкарыстання.

Павелічэнне колькасці відаў і стварэнне версіі для iOS

На працягу трох гадоў у тры разы павялічылася магчымасць вызначэння: з 1000 да 3000 відаў, якія распаўсюджаны па ўсяму Свету. Першая версія прыкладання была зроблена для вызначэння звычайных відаў птушак Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Цяпер геаграфія і колькасць значна пашыраны і, магчыма, будуць павялічвацца і далей.

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Галасы птушак з усяго Свету можна бясплатна спампаваць і выкарыстоўваць!

Электронны Merlin “даляцеў“ да Еўропы, але радавацца яшчэ рана?

Назіранні за птушкамі ў ЗША ў лічбавую эру

Прайграванне галасоў птушак можа ім шкодзіць

У Шатландыі тэрапеўты пачалі прапісваць пацыентам бёрдуотч!

Узровень гукаімітацыі звычайнай рудахвосткі – больш 50 відаў за гадзіну спеваў!