Не прайшло і тры гады, як каманда знакамітай лабараторыі арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту (Cornell Laboratory of Ornithology) падрыхтавала сваю бясплатную праграму Merlin для вызначэння птушак па фотаздымках і для аматараў назіранняў птушак з Еўропы. Аднак, як можна здагадацца, у запакаванні праграмы для канкрэтных рэгіёнаў нашага кантыненту Усходняя Еўропа не трапіла. Што ж ёсць і якія магчымасці для вызначэння еўрапейскіх птушак дае абноўленая праграма?
Агулам функцыянал праграмы прапануе выбраць адказы на 5 простых пытанняў наконт адзначанай вамі птушкі з нейкай колькасці варыянтаў і дзякуючы ім вызначае “Ваш” від або вызначае від пасля загрузкі ў сістэму фота. Як карысны дадатак ёсць запісы галасоў многіх відаў, якія можна выкарыстаць не толькі для параўнання з пачутым голасам для вызначэння, але і каб прывабіць цікавую птушку. Таксама ёсць мапы распаўсюджання (рознымі колерамі пазначаны арэал гнездавання і зімоўкі) і невялікае слоўнае апісанне відаў.
Пасля 7 гадоў працы над праграмай, амерыканцы стварылі сапраўды цікавы інтэрактыўны сімбіёз розных магчымасцяў. І хаця распрацоўшчыкі абяцаюць у нейкай будучыні стварыць прылажэнне і для “нармальнага” кампутара, на сённяшні дзень даступныя (толькі) варыянты або для iPhone, або для смартфонаў на Android.
Найперш, перад загрузкай праграмы, трэба выбраць рэгіён, у якім мы хацелі б вызначаць звычайныя віды птушак , і выбар для Еўропы выглядае наступным чынам: Вялікабрытанія і Ірландыя – 250 відаў, Заходняя Еўропа (галоўным чынам гэта Францыя, Германія і Аўстрыя)– 383 віды, Скандынавія (Швецыя, Нарвегія, Данія і Фінляндыя) – 325 найбольш часта адзначаемыя там відаў. Зразумела, што вялікая частка відаў ва ўсіх гэтых рэгіёнах перакрываецца, але выбраць нешта для параўнання да загрузкі запакаванага рэгіёну на тэлефон немагчыма.
Пасля загрузкі і ўключэння праграмы-прылады з’яўляюцца наступныя опцыі: ‘Start Bird ID’, ‘Photo ID’, або ‘Explore Birds’. Выбраўшы першую, з’яўляецца магчымасць адказаць на 5 пытанняў наконт назірання птушкі, якую мы вызначаем без яе фотаздымка (біятоп, памер птушкі, афарбоўка і гд). У выніку прылада паказвае здымкі падыходзячых “кандыдатаў”. (Аналагічная праграма для вызначэння звычайных птушак Беларусі працуе без загрузкі ТУТ) Выбар аднаго з гэтых відаў пераводзіць да большага памерам здымка з кароткім апісаннем найважнейшых вызначальных рысаў, паводзін і пералікам асноўных месцапражыванняў. Скролінг інфармацыі пра кожны пасуючы пад наша апісанне від дае магчымасць паглядзець варыяцыі афарбоўкі, а знізу можна паслухаць голас (песню і асноўныя пазыўкі), а таксама паглядзець для пэўнасці мапу распаўсюджання.
Выбар раздзелу ‘Explore Birds’ дазваляе карыстальнікам выбраць канкрэтныя сямействы або віды самастойна і паглядзець інфармацыю пра іх.
Аднак самым папулярным хутчэй за ўсё стане прылада па распазнаванні відаў па канкрэтных здымках, зробленых карыстальнікамі непасрэдна “ў поле”. Гэтая функцыя значна дадала ў якасці вызначэння прыкладна год таму, калі палепшалі агульныя кампутарныя тэхналогіі распазнавання малюнкаў.
Для гэтага неаьходна зрабіць выбар паміж ‘Take Photo’ або ‘Choose Photo’, - першы аўтаматычна ўключае камеру на тэлефоне, другі дазваляе выбраць ужо зроблены здымак. Чорны прамавугольнік дазваляе выбраць на здымку канкрэтную птушку. Пасля ўводзім дату і месца, дзе зроблены здымак, і нам прапнуюцца здымкі найбольш імаверных відаў-кандыдатаў, адпаведных птушцы на фота. Найбольш пасуючы від знаходзіцца зверху спісу. Калі Вы лічыце, што птушка вызначаная правільна і націскаеце на адну з прапанаваных птушак ‘Yes, This Is My Bird’, вынік аўтаматычна дасылаецца ў базу Мерліна для паляпшэння наступных вызначэнняў. Калі ж выбраць кнопку ‘No Match’, можна выбраць тую самую птушку і паспрабаваць вызначыць яе яшчэ раз праз нейкі час.
Аднак важна падкрэсліць, што правільнае вызначэнне магчымае толькі па фота адпаведнай якасці. Калі ж здымак нярэзкі або далёкі і наша вока няздольнае правільна разабраць характэрныя для вызначэння рысы, то гэта тым больш не зможа зрабіць праграма! Калі ж здымак адпаведнай якасці, то правільнасць вызначэння ацэньваецца аўтарамі прылады ў прыкладна 90%.
Таксама зразумела, што для выкарыстання праграмы ў поле для здымкаў хаця б дастатковай для вызначэння якасці трэба або выкарыстоўваць діджыскопінг з камерай тэлефона (phonescoping), або рабіць здымкі тэлефонам з маніторчыка нармальнай фотакамеры. Гэта не вельмі зручна, тым больш у адсутнасць магчымасці праглядзець ці падгрузіць здымкі пазней на маніторы кампутара.
Сфатаграфаваную тэлефонам праз трубу канадзкую казарку ў групе белашчокіх праграма не вызначыла, прапанаваўшы на першым месцы як магчымы від … шэрую курапатку.
Варта не забываць, што Merlin усё яшчэ развіваецца і ўдасканальваецца – ў тым ліку і дзякуючы карыстальнікам! На сённяшні дзень праграма выкарыстоўвае для вызначэння ўжо больш мільёна здымкаў птушак.
Цікава дадаць, што ў выпадках вызначэння заляцелых у Еўропу амерыканскіх відаў, праграма хутчэй за ўсё будзе як найбольш дарэчнай.
Цяпер у базе Merlin’а дадазеныя пра 2.126 відаў птушак Паўночнай і часткова Паўднёвай Амерыкі і Еўропы, прычым сярод іх 4.766 гукавых файлаў.
Новыя магчымасці, якія з’явяцца ў праграме ў будучыні – санаграмы песняў і іншых гукаў птушак, а таксама сустрэчы блізкіх ці падобных відаў на аснове дадзеных eBirds канкрэтна для дадзенай мясцовасці.
Паводле www.birdguides.com (частка тэксту і скрыншоты) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
НАЗІРАННІ ЗА ПТУШКАМІ Ў ЗША Ў ЛІЧБАВУЮ ЭРУ
Merlin дапаможа вызначыць амерыканскіх птушак па фота
Праграма для iPhone дазволіць амерыканцам вызначаць птушак навокал
НОВЫ МЕТАД АЦЭНКІ ПАМЕРУ ПАПУЛЯЦЫЙ ПТУШАК ПА ІХ ГАЛАСАХ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Natura_list - 18.11.2017 - 10:17
Определять программой птиц…
Определять программой птиц по фото - это по-моему, перебор. Так люди сами думать/анализировать перестанут. Можно было бы ограничиться разными критериями поиска по базе и сравнением с другими фото
Harrier - 18.11.2017 - 20:28
In reply to Определять программой птиц… by Natura_list
Прыкладна так праграма і…
Прыкладна так праграма і працуе- выдае невялікі спіс відаў, з фота якіх, апісаннем і мапамі можна параўнаць свой здымак і іншыя дадзеныя- дзе і калі ён зроблены, у якім біятопе і гд.
Алн згодны, што наўрацці гэта прыцягне да назіранняў птушак - такіх, як мы іх разумеем.