Незвычайны рыбалоў

Пад час свайго штодзённага назірання за парай лебедзяў-шыпуноў (Cygnus olor) на канале Neath (Уэлс, Вялікабрытанія), фатограф анімаліст Майк Дэвіс (Mike Davies) зрабіў незвычайны фотаздымак.
Пад час таго, як самка наседжвала кладку з 8 яек, самец лебедзя злапаў і праглынуў вялікага вугра!
Гэта, напэўна, першaя рэгістрацыя паспяховай рыбалкі віду на такую вялікую рыбу не толькі ў Вялікабрытаніі, але і ўвогуле.

Звычайна шыпуны харчуюцца воднымі раслінамі, вадаростамі, дапаўняючы сваю дыету малюскамі і воднымі насякомымі і толькі зрэдку дробнай рыбай.

Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:

Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год

Comments

biot1 (госць) - 15.05.2010 - 19:10

На самом деле интересный случай! Нужно обязательно дать почитать Ване Богдановичу, его должен материал заинтересовать. Как-никак, только он может себя в Беларуси называть специалистом по лебедям.

Что способна проглотить обыкновенная утка можече посмотреть здесь (надо кликать на надпись Zdjecia z zaba при правой ноге утки). Если утка сможет это, тогда лебедь непременно сможеть ещё больше. Но конечно это очень интересно и интересное фото.