У Даніі знайшлі мёртвым самога старога лебедзя-шыпуна ў свеце. Раней сусветным рэкардсменам сярод лебедзяў па працягласці жыцця лічыўся лебедзь-шыпун, які пражыў28 год. Зараз рэкорд доўгажыхарства для гэтых птушак - 40 гадоў. Цела птушкі знойдзена ў канцы снежня мінулага года. Дацкі орнітолаг Пілл Андэрсан-Гарыльд, які знайшоў лебедзя, зняў кольца з яго лапы і адправіў у Капенгагенскі цэнтр па кальцаванню птушак, які размешчаны ў Заалагічным музеі Капенгагенскага ўніверсітэта.
На кольцы лебедзя было пазначана: "Helgoland 112851". Падняўшы архіўныя запісы, навукоўцы зразумелі, што перад імі не проста чарговы мёртвы лебедзь, а самы стары ў свеце. Атрымалася, што птушку, якой на той момант было не больш за 1,5 гады, закальцавалі 21 лютага 1970 года ў паўночнай Нямеччыне. "Гэты лебедзь пражыў незвычайна доўга. Шанцы выявіць другога такога доўгажыхара практычна роўныя нулю", - выказаў сваё меркаванне галоўны дацкі адмысловец па лебедзях Андэрсан-Гарыльд. Ён ужо шмат гадоў кальцуе птушак у Капенгагенскім цэнтры і цікава, што ўжо аднойчы сутыкаўся з птушкай-доўгажыхаром: у 1979 году навуковец злавіў лебедзя, а потым выпусціў на волю. "Тысячы лебедзяў памерлі ўзімку 1979 года, гэта паказвае, што наш асобнік меў выдатнае здароўе", - падкрэслівае даследнік. Менавіта датчане прыдумалі кальцаванне птушак металічнымі кольцамі. Упершыню гэтым заняўся дырэктар школы з Віборга Ганс Хрысціян Мортенсен, які дадумаўся да гэтага яшчэ ў 1899 годзе. З тых часоў птушак кальцуюць па ўсім свеце. У Даніі лебедзяў пачалі кальцаваць у 1928 годзе, да гэтага яны амаль зніклі ў гэтай краіне. Птушкі пачалі павольна ўзнаўляць сваю колькасць толькі пасля таго, як у 1926 годзе паляванне на іх было забаронена. Да 1962 года атрымалася закальцаваць толькі 455 птушак. Сёння агульная колькасць акальцаваных у Даніі лебедзяў-шыпуноў складае 43 тысячы. Лебедзі-шыпуны распаўсюджаныя па ўсёй Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Самая вялікая папуляцыя насяляе Брытанскія выспы. На поўначы мяжой іх рассялення з'яўляецца Паўднёвая Нарвегія. Таксама від можна сустрэць у Паўднёва-Ўсходняй Еўропе, на Чорным і Каспійскім морах і ў Казахстане. Крыніца: АР праз www.infox.ru На здымку з калекцыі Дзьмітрыя Бойкі: так збіраюць, каб закальцаваць лебедзей у Латвіі (з лодкі бачныя 3 лебедзі-шыпуны і адзін клікун зьнізу з правага боку). Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ