Дзякуючы паху калібры пазбягаюць кветак, якія могуць быць небяспечнымі для іх

Дзякуючы арыгінальным палявым эксперыментам нечакана аказалася, што калібры не толькі выдатна адчуваюць важныя для іх пахі, але і прымаюць дзякуючы ім важныя для выжывання рашэнні. А менавіта: спрабаваць піць нектар з канкрэтнай кветкі, ці лепш шукаць іншую.

Арнітолагі даўно ведаюць, што лічба  відаў птушак, якія выдатна адчуваюць пахі і выкарыстоўваюць гэтую здольнасць для пошукаў ежы, вельмі абмежаваная. Адзін з самых вядомых з гэтых відаў -  грыф-індзейка, які мае вялікія ольфакторныя цыбуліны (аддзел мозгу, якія адказвае за апрацоўку інфармацыі па пахах). У апошнія дзесяцігоддзі у гэты непрацяглы спіс дадаліся, напрыклад, чубаты асаед і зусім нечакана - белы бусел.

Аднак ольфакторныя цыбуліны калібры зусім не вылучаюцца памерамі ў параўнанні з іншымі відамі птушак падобнага памеру. Папярэднія даследаванні не змаглі паказаць, што пры выбары кветак для харчавання нектарам, калібры карыстаюцца іх пахам. Акрамя гэтага, тыя кветкі, якія прыстасаваныя да апылення птушкамі, у адрозненне ад тых, што разлічваюць у гэтым на насякомых, звычайна не маюць моцнага прыцягальнага паху.

"Гэта вельмі незвычайна, што нам атрымалася ясна паказаць як калібры выкарыстоўваюць сваё пачуццё пахаў без іншых органаў пачуццяў для таго, каб выбраць кветку для харчавання нектарам і пазбегнуць пры гэтым магчымай небяспекі ад сустрэчы з патэнцыйна небяспечным насякомым” – сказаў Erin Wilson Rankin, прафесар энтамалогіі і сааўтар публікацыі па выніках даследавання.

птушка

Пад час правядзення эксперыментаў, навукоўцы дазволілі больш за 100 асобінам калібры выбіраць паміж двума паілкамі з цукровым сіропам, у адной з якіх ён быў без паху, а ў другой дзякуючы дадаткам пах рознымі насякомымі. Знешне ж і па смаку ні паілкі, ні цукровы сіроп у іх не адрозніваліся.

Пад час эксперыментаў, у якіх паілкі з пахам мянялі, калібры прапаноўвалі  цукровы сіроп з пахам еўрапейскай меданоснай пчалы, потым – з пахам аргентынскага мураша і мурашынай кіслаты. Вядома, што мурашы, баронячы сябе або нектар у кветцы, могуць пырскаць на птушак або звяроў сакрэтам з мурашынай кіслатой.

"У тых выпадках, калі мурашыная кіслата трапіць на скуру на нагах калібры або ў яе вочы, гэтае месца пачынае пячы і гэта яўна малапрыемна для птушкі” – сказаў Rankin. Таму калібры пазбягалі паілкі з пахам мурашоў і мурашынай кіслаты, аднак не баяліся наведваць паілку з пахам пчолаў, які апошнія застаўляюць для іншых пчол.

Каб да канца ўпэўніцца, што птушкі рэагуюць менавіта на пахі мурашоў і іх сакрэту, а не проста на пахі, новыя для сябе, даследчыкі праверылі гэта, апрацаваўшы адну з паілак бітуратам эціла – рэчывам, якое часта дадаюць у нашу ежу.

"Гэтае рэчыва пахне як жавальная гумка, але падобны пах не існуе у прыродзе. Аднак калібры ён не напалохаў і яны выкарыстоўвалі паілку з гэтым пахам таксама часта, як і без яго” – сказаў Rankin.

Даследаванне падымае пытанне пра магчымае ўздзеянне пахаў на рашэнне розных відаў птушак наконт патэнцыйных харчовых аб’ектаў і не  толькі ў выпадках з калібры і нектарам кветак.


КрыніцаAshley Y. Kim et al, What is that smell? Hummingbirds avoid foraging on resources with defensive insect compounds, Behavioral Ecology and Sociobiology (2021). DOI: 10.1007/s00265-021-03067-4

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымкi калібры (Calipte anna) Уладзіміра Бондара

 

На гэтую тэму:

Чубатыя асаеды знаходзяць ежу і па яе паху + VIDEO

Каб знайсці месцы для палявання, белыя буслы выкарыстоўваюць пах свежаскошанай травы

Грыф-індзейка – самы адчувальны да пахаў від сучасных птушак?

Самыя вялікія птушкі на Зямлі былі начнымі і, магчыма… сляпымі

Навакольныя пахі граюць ключавую ролю ў навігацыі шызых галубоў?