Многія віды птушак могуць вярнуцца ў родныя для іх мясціны нават калі апынуцца далёка ад іх і ў зусім незнаёмай ім мясцовасці. Найбольш знакамітыя з такіх відаў – шызыя галубы (Columba livia). Пасля 40 гадоў даследаванняў і стварэння рэгіянальных мап пахаў для некаторых тэрыторый, навукоўцы думаюць, што пахі граюць ключавую ролю ў арыентацыі галубоў.
Хаця дакладны хімічны склад гэтых пахаў застаецца загадкай, каманда даследчыкаў з інстытутаў імя Макса Планка па хіміі (у Mainz) і паводзінам жывёл (у Radolfzell), і універсітэтаў у Konstanz, Pisa і Mainz паведамілі, што яны вызначылі патэнцыйныя хімічныя рэчывы, якія могуць быць тымі, што дапамагаюць галубям у навігацыі пад час вяртання дамоў. На аснове сабраных імі дадзеных, навукоўцы стварылі т.зв. ольфакторныя рэгіянальныя мапы для марскіх пахаў, біялагічных арганізмаў над сушай і змешаных пахаў антрапагеннага паходжання. Таксама выкарыстоваліся мапы вятроў. Гэта дазваліла сачыць за градыентамі пахаў з кожнай асноўнай з трох груп у паветры.
Пад час даследавання хімічнага складу паветра і канцэнтрацыі розных лятучых арганічных рэчываў (volatile organic compounds (VOCs)) у ім – фактычна, пахаў, навукоўцы адбіралі пробы паветра ў розныя месяцы 2017-18 гг вакол авіярыя ў правінцыі Тасканья і вызначалі іх канцэнтрацыі.
Акрамя гэтага, аналізы паветра рабілі ў некаторых абраных лясных біятопах, а таксама з дапамогай дрона на вышыні да 180 метраў у розных месцах, каб мець магчымасць параўнання распаўсюджання і канцэнтрацыі розных пахаў. Вышыня палёта была абраная зыходзячы з таго, што на ёй пераважна ляцяць галубы пад час вяртання на галубятню. Гэты факт быў усталяваны дзякуючы GPS-трэкерам, якія павесілі на некалькіх птушак. Такім чынам, атрымалася стварыць ольфакторныя мапы зменаў у размяшчэнні і канцэнтрацыі не толькі ў гарызантальным градыенце, але таксама і вертыкальным.
"Арнітолагі з Германіі і Італіі паказалі на працягу больш 40 гадоў эксперыментаў, што галубы выкарыстоўваюць пахі, распаўсюджаныя ў паветры, для сваёй навігацыі” – сказала Nora Zannoni, даследчыца з Max Planck Institute for Chemistry і першая аўтарка публікацыі. Атрыманыя вынікі кажуць пра тое, што галубы ствараюць своеасаблівую ольфакторную мапу размяшчэння розных пахаў вакол роднай галубятні, пакуль растуць і лятаюць вакол яе ў першыя месяцы жыцця. Потым гэтая мапа дапамагае ім вярнуцца на галубятню з незнаёмага месца. "Нам атрымалася даказаць, што існуюць заўважныя рэгіянальныя адрозненні ў размяшчэнні і градыентах розных пахаў, якія могуць выкарыстоўвываць галубы для сваёй навігацыі. Мы таксама прапануем прыкладны спіс гэтых пахаў” – сказала Zannoni. Некаторыя пахі паходзяць з лясоў (monoterpenes), з мора (DMS), тады як іншыя маюць антрапагеннае паходжанне з гарадоў і прамысловых прадпрыемстваў (trimethylbenzene) і, напэўна, могуць служыць у некаторых месцах своеасаблівымі “маякамі пахаў” для птушак.
Крыніца: Nora Zannoni et al. 2020 Identifying volatile organic compounds used for olfactory navigation by homing pigeons, Scientific Reports DOI: 10.1038/s41598-020-72525-2
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Юлии Якимчик
На гэтую тэму:
Грыф-індзейка – самы адчувальны да пахаў від сучасных птушак?
Як голуб абагнаў ADSL Інтэрнэт
Даказана: пералётныя птушкі могуць выкарыстоўваць геамагнітныя мапы
Загадка арыентацыі птушак па магнітных палях Зямлі нарэшце разгадана?
Нават непералётныя птушкі выкарыстоўваюць магнітны компас для арыентацыі
У мазгу галубоў знойдзены GPS?
Самыя вялікія птушкі на Зямлі былі начнымі і, магчыма… сляпымі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ