Даказана: пералётныя птушкі могуць выкарыстоўваць геамагнітныя мапы

 

Даследаванні па перамяшчэннях паказалі, што далёкадыстанцыйныя мігранты у выглядзе пералятаючых уначы вераб’іных птушак могуць дэманстраваць сапраўдную навігацыю ўжо падчас сваёй першай вясновай міграцыі. Аднак сапраўдная навігацыя патрабуе выкарыстання не толькі компаса, які паказвае правільны кірунак, але і мапы.

Тады як птушкі добра вядомыя выкарыстаннем месцараспалажэння сонца, зорак ці нават магнітнага поля Зямлі ў якасці компасу, прырода мапаў, якія яны выкарыстоўваюць, застаецца невядомай і спрэчнай. Існуюць моцныя эксперыментальныя пацверджанні таго, што запахавыя сігналы могуць выкарыстоўвацца некаторымі групамі птушак (напрыклад, галубамі ці марскімі відамі) ў якасці падобных мапаў. У супрацьлегласць гэтаму доказы на карысць выкарыстання птушкамі “магнітных” мапаў былі слабыя і вельмі мала вядома пра гэта ў адносінах да далёкадыстанцыйных вераб’іных мігрантаў.  

У раней апублікаваных выніках эксперыментаў было паказана, што калі трысняговыя чаротаўкі (Acrocephalus scirpaceus) пад час вясновай мтграцыі фізічна перавозіліся са станцыі кальцавання Рыбачы (Расія), дзе былі злапаныя, на тысячу км на ўсход на даследчую станцыю пад Звенігарадам, птушкі змянялі сваю арыентацыю ў конусах Эмліна (Emlen funnels) з паўночна-усходняй на паўночна-заходнюю. 

Акрамя гэтага, даследчыкі стваралі ў Рыбачым геамагнітнае поле, ідэнтычнае звенігарадскаму і чаротаўкі рэагавалі на гэта падобным да іх фізічнага перамяшчэння чынам, адпаведна змяняючы кірунак міграцыі. Гэтая пераарыентацыя не можа быць звязаная з дэсынхранізацыяй біярытмаў з-за змены часовых паясоў (‘jetlag effect’), аднак тлумачыцца тым, што чаротаўкі выкарыстоўваюць геамагнітныя сігналы ў якасці мапы пад час міграцый.

Крыніца:

 Kishkinev D., N. Chernetsov, A. Pakhomov, D. Heyers, H. Mouritsen (2015) Eurasian reed warblers compensate for virtual magnetic displacement. Current Biology Volume 25, Issue 19, pR822–R824, 5 October 2015 DOI: http://www.cell.com/current-biology/pdf/S0960-9822(15)00954-9.pdf

Паводле www.cell.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Аляксандра Эрдмана

 

На гэтую тэму: