EURAPMON расправіў крылы

Новая праграма па даследаваннях і маніторынгу драпежных птушак у Еўропе (Research and Monitoring for and with Raptors in Europe (EURAPMON)) была ўрачыста анасаваная ў Бруселі. Некалькі арганізацый – партнёраў глабальнай асацыяцыі BirdLife International - прадстаўлены ў Назіральным камітэце, а Ян Барфілд (Ian Burfield), менеджэр еўрапейскага аддзелу BirdLife па дадзеных і навуцы з’яўляецца адным з раднікаў-экспертаў новай праграмы.

Праграма фінансуецца дзякуючы European Science Foundation (ESF), і на працягу наступных 5 год на яе рэалізацыю вылучаны 430 тысяч €. Яе галоўныя мэты – ўзмацніць даследаванні і маніторынг драпежных птушак каб дапамагчы захаванню біяразнастайнасці, а праз яе устойліваму выкарыстанню навакольнага асяроддзя і жыццю людзей.
Для гэтага неабходна ўсталяваць эфектыўную пан-еўрапейскую сістэму маніторынгу драпежных птушак, вызначыць і ўзгадніць яt прыярытэты, распаўсюдзіць найлепшы параўнальны досьвед і метады, стварыць электронную базу дадзеных, якой змогуць карыстацца ключавыя карыстальнікі для аналізу сітуацыі і прагнозаў.
У Еўропе жывуць 56 відаў Сакалападобных і Соваў, 18% з іх маюць глабальны ахоўны статус і 64% змяншаюць сваю колькасць на кантыненце. На тэрыторыі Еўразвязу гняздуе прыкладна палова ад агульнай еўрапейскай колькасці соваў і дзённых драпежных птушак, аднак кожная еўрапейская краіна адказная як мінімум за захаванне 2 пагражаемых відаў драпежных птушак. Праграма маніторынгу павінна дапамагчы лепш зразумець іх патрабаванні да стану навакольнага асяроддзя.
Больш даведацца пра праграму можна тут: www.tinyurl.com/eurapmon

Здымак арлана-белахвоста Мікалая Гулінскага
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:

Создана Рабочая группа АПБ по Соколообразным и Совообразным

Самая популярная птица Бреста

Польские соколы колонизируют Беларусь?