Новакаледонскія крумкачы зноў здзівілі навукоўцаў

Аказалася, што гэтыя самыя разумныя прадстаўнікі класу Птушкі выкарыстоўваюць прылады каб даследаваць небяспечныя прадметы.
Для гэтага яны выкарыстоўваюць дубчыкі, тым самым значна падаўжаючы сваю дзюбу і застаюцца на бяспечнай адлегласці. Ў прыродзе новакаледонскія крумкачы (Corvus moneduloides)  вядомы тым, што часта выкарыстоўвае прылады для таго, каб дабрацца да ежы – напрыклад, лічынак насякомых, якія хаваюцца ў драўніне. Для гэтага часам яны нават могуць не толькі рабіць прылады, але і мяняць іх калі задача больш складаная.


Цяпер даследчыкам упершыню атрымалася даказаць, што гэтыя птушкі могуць выкарыстоўваць прылады ў розных мэтах.
Вынікі работы былі апублікаваныя ў часопісе Animal Cognition.
Каб больш даведацца аб асаблівасцях паводзінаў крумкачоў, даследчыкі з Оксфарду падкладвалі ў вальеры птушак разнастайныя рэчы: гумовую змяю, бліскаючую лампу ад ровара і слоік з фарбай. Галоўнай мэтай было паглядзець, як птушкі будуць рэагаваць на тое, што не можа асацыявацца з іх ежай.
Каб дадаткова пазбегнуць магчымай сувязі з ежай, навукоўцы падкладвалі гэтыя прадметы ў вальеры тады, калі крумкачы іх не бачылі.
“Мы падкінулі ім рэчы рознага віду і ўбачылі, што некаторыя крумкачы спачатку кантактуюць з імі з дапамогай прылады, а не непасрэдна дзюбы” – сказай д-р Джо Ўімпэні (Jo Wimpenny).
Цікава, што яны пазбягалі прамога кантакту з такімі новымі – і патэнцыйна небяспечнымі прадметамі, з дапамогай прылады стараючыся больш даведацца пра яго.
"дагэтуль былі вядомыя толькі некалькі відаў жывёл – уключаючы Гамінід, якія выкарыстоўваюць прылады для розных мэтаў. Цяпер у гэтую эксклюзіўную групу можна залічыць і новакаледонскіх крумкачоў” – падкрэсліў д-р Ўімпэні.
Новакаледонскія крумкачы жывуць на аднайменных астравах у паўднёвай частцы Ціхага акіяну паміж Новай Зеландыяй і Аўстраліяй.
У адрозненне ад многіх іншых крумкачовых, якія вельмі сацыяльныя птушкі і любяць збірацца ў вялікіх групах, гэты від жыве ў невялікіх, але цесна злучаных групках.
Цікава, што ў мінулым годзе навукоўцы паказалі, што маладыя птушкі вучацца выкарыстоўваць прылады ад сваіх бацькоў.

Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Зімовыя месцы начлегу кавак і гракоў у Чэхіі