З’явілася 21-я па ліку справаздача American Birding Association (АВА) за 2009-10 гады, у якой да Спісу птушак Паўночнай Амерыкі дадаецца 9 новых відаў.
Сем з іх – выпадкова залётныя ў зоагеграфічную вобласць Неарктыкі і цяпер афіцыйна зацверджаныя Камітэтам АВА да спісу птушак, тады як яшчэ два віды дадаліся ў выніку падзелу двух відаў, якія лічыліся політыпічнымі і прадстаўленымі ў Амерыцы падвідамі.
Такім чынам дадаліся:
Мексіканская тыгровая чапля (Tigrisoma mexicanum) Bare-throated Tiger-Heron, від з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, ў Паўночнай упершыню адзначаны ў Тэхасе ў Rio Grande Valley State Park, дзе назіраўся з 21 снежня 2009 да 10 студзеня 2010 г.
Горны дубальт (Gallinago solitaria) Solitary Snipe, від з Усходняй Азіі, сфатаграфаваны і здабыты на Алясцы на востраве Attu 24 мая 2010 г..
Амазонскі зімародак (Chloroceryle amazona) Amazon Kingfisher, яшчэ адзін від з Цэнтральнай І Паўднёвай Амерыкі і зноў адзначаны ў Тэхасе сотнямі бёдуотчараў у Rio Grande ў Laredo, Webb County, з 24 студзеня да 3 лютага 2010 г..
Вялікая кацінга (Pachyramphus major) Gray-collared Becard, звычайна від, які сустракаецца толькі ў Цэнтральнай Амерыцы, быў заўважаны ў Арызоне ў Cave Creek Canyon, Cochise County, 5 чэрвеня 2009 г..
Карычневаспіны дрозд (Myadestes occidentalis) Brown-backed Solitaire, яшчэ адзін цэнтральнаамерыканскі від, заўважаны ў тым самым графстве таго самага штата – ў Miller Canyon, Cochise County, Арызона, 16 ліпеня 2009 а потым у Ramsey Canyon, з 18 ліпеня па 1 жніўня 2009 г..
Рудахвосты салавей (Luscinia sibilans) Rufous-tailed Robin, азіяцкі мігрант, зарэгістраваны ў West Massacre Valley, на востраве Attu, Aляска, 4 чэрвень 2008 г..
Чырвонаногі дрозд (Turdus plumbeus) Red-legged Thrush, эндэмік з Багамскіх астравоў, які заляцеў на Фларыду ў Maritime Hammock Sanctuary, Brevard County, 31 мая 2010 г..
Пасля добра аргументаванага ў навуковых публікацыях падзелу двух відаў, у Спіс дадаліся Мексіканскі ляляк Mexican Whip-poor-will (Caprimulgus arizonae) і ціхаакіянскі крапіўнік Pacific Wren (Troglodytes pacificus).
Такім чынам, цяпер у Спісе птушак Паўночнай Амерыкі 969 відаў.
крыніца:
Pranty, B, Dunn, J L, Gibson, D D, Heinl, S C, Iliff, M J, Kratter, A W, Lehman, P E, Lockwood, M W, Mactavish, B, Pittaway, R and Zimmer, K J. 2010. 21st Report of the ABA Checklist Committee 2009-2010. Birding 42: 30-39 www.aba.org/birding/v42n6p30.pdf
Здымак мексіканскай тыгровай чаплі з www.aba.org
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
hi-astacus - 22.02.2011 - 22:46
ну у нас тоже за последние
ну у нас тоже за последние два года видов немало добавилось,, круто