Новы від птушак апісаны ў Балівіі

Яшчэ адзін падвід птушкі прызнаны паўнацэнным відам у Паўднёвай Амерыцы. І гэты від знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Балівійскі падвід ластаўкахвостай кацінгі  Swallow-tailed Cotinga Phibalura flavirostris boliviana  аказаўся сапраўдным відам. У апошнім нумары часопіса The Wilson Journal of Ornithology падрабязна абаснаванае яго новае сістэматычнае становішча.
Агульная папуляцыя новаапісанага віду складаецца менш чым з 600 асобін, якія жывуць у некалькіх фрагментах лесу агульнай плошчай каля 1000 кв км. Менавіта таму новы від – кацінга палькачупа 'Palkachupa Cotinga' – у наступным годзе мае ўсе шанцы трапіць у Чырвоны спіс-2012, які складае BirdLife International. Без рэгістрацый на працягу 98 гадоў, P. f. boliviana была пераадкрыта на ўскрайку невялікага лесу ў нацыянальным парку Madidi, Балівія, ў верасні 2000 году.
Птушка застаецца яшчэ даволі звычайнай ў парэштках адпаведных біятопаў, але іх засталося так мала, што агульная колькасць папуляцыі таксама невялікая. Менавіта ў месцы пераадкрыцця, каля невялікай вёскі, кацінгі застаюцца самымі часта сустракаемымі. 
Мінулым летам балівійскае таварыства аховы птушак Armonía зрабіла першы крок да стварэння рэзервату Palkachupa. Менавіта ў месцы найбольшай шчыльнасці кацінгаў таварыства купіла 59 га зямлі. Наспурны крок, які неабходны – поўнае абгароджванне тэрыторыі, каб спыніць перавыпас там быдла і забяспечыць узнаўленне лесу. 
Ластаўкахвостая кацінга традыцыйна лічылася відам, які складаецца з двух падвідаў: у паўднёва-ўсходняй Бразіліі і магчыма, ў Аргенціне да Парагваю распаўсюджаны намінальны падвід, які, аднак, ніхто не бачыў з 1977 году. На адлегласці як мінімум 2500 км у цэнтральна-заходняй Балівіі жыве другі – балівійскі падвід, дзе ў 1845 і 1902 гг. былі здабытыя 3 экземпляры. 
Рысы, на якіх пераадрыўца птушак Б.Хэннэсі (В.Hennessey) апісвае балівійскіх кацінгаў як асобны від Phibalura boliviana, наступныя: самцы кацінгаў з Балівіі маюць больш доўгія хвасты, а полавы дымарфізм значна меншы. Радужка ў балівійскіх птушак гарчычна-жоўтага колеру, тады як птушкі з Бразіліі маюць крывава-чырвоныя вочы. Ногі ў першых аранжава-жоўтыя, а ў другіх – ружовыя. Для намінальнага падвіду (віду) вядомыя толькі гукі аднаго тыпу, тады як для балівійскіх кацінгаў запісана 5 тыпаў гукаў і песня. Птушкі з Аргнеціны і Бразіліі качуючыя, тады як балівійскія – аселыя.
Прапанаванае англійскае імя для новага віду паходзіць ад дзвюх словаў з мовы мясцовых жыхароў Quechua: palka – гэта відэлец, а chupa значыць хвост.
Мясцовыя жыхары з вёскі, каля якой было зроблена пераадкрыццё кацінгі Palkachupa былі моцна здзіўленыя, калі наувкоўцы ім паведамілі, наколькі рэдкая гэта птушка. Яны думалі, што калі яна даволі звычайная каля іх паселішча, т отак ёсць і паўсюль навокал.


Крыніца:
Hennessey, B. 2011. Species rank of Phibalura (flavirostris) boliviana based on plumage, soft part color, vocalizations, and seasonal movements. The Wilson Journal of Ornithology 123: 454-458.


Здымак з www.armonia-bo.org
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Новы від птушак з Гавайскіх астравоў

Новы від качурак адкрыты дзякуючы ўважлівасці бёдуотчараў

Новы від птушак апісаны на Мадагаскары