Сухапутны зімовы бабёр?

сляды бабра

Сёння, пад час здымак адной з серый прагармы "У аб'ектыве натураліста" Гродзенскага адласнога тэлебачання па маёй просьбе-парадзе прыпыніліся у в.Літвінкі "ў чыстым поле", каб падзняць узаранае поле пад снегам.

Аднак сапраўдным шокам для ўсіх нас сталі сляды, якія мы ўбачылі на снезе - гэта былі СЛЯДЫ БАБРА!

сляды бабра

Апошні тыдзень тэмпература ўпала да -7 -20С і нават рака Свіслач схавалася пад ільдом. 

Хутчэй за ўсё ў гэтага бабра скончыліся запасы галінак і ён вырашыў перасяліцца па сушы - бо па вадзе гэта ўжо было не зрабіць - ў іншае месца.

Але там, дзе мы ўбачылі яго след, ён шоў прыкладна паралельна рацэ і знаходзіўся ад яе на адлегласцт ад 8800 да 1000 м мінімум!

мапа

Куды ён перабіраўся ў чыстыс поле, зразумець цяжка.

сляды бабра

Нідзе на даляглядзе ні бабра, ні яго парэшткаў не было відаць.

Таму некуды дайшоў?

 

 

Кропка назірання

Сухапутны зімовы бабёр?

Каментары