Нашай асноўнай мэтай было падлічыць колькасць белых буслоў на гарадзкой звалцы паміж вв.Тумашы і Пад'ятлы, што недалёка ад мяжы з Польшчай.
Буслы на звалцы яшчэ былі, троху больш за 60 птушак. Але наўрацці мы сустрэнемся сёлета з імі тут яшчэ раз- у мінулым годзе ў пачатку верасня (пад час падрыхтоўкі да Birdrace-2016) ніводнага з іх ужо не было тут.
Другой мэтай было сустрэць недзе па дарозе да звалкі або назад сокалаў-шулёнкаў. Менавіта другая палова жніўня-першая палова верасня ёсць найлепшым часам для іх сустрэчы пад час міграцыі ў Афрыку. Да таго ж ў мінулым годзе як раз у падобных абставінах не так далёка ад звалкі мы сустрэлі двух маладых птушак.
таму ўзіраліся ў правады навокал з надзеяй.
І вось Юра раптоўна кажа- ёсць шулёнак!
І сапраўды, на провадзе перад намі сядзіць сокал!
Я хутка наводжу на яго трубу і бачу... сокала-кабца! Ды не аднаго, а сасвежа злоўленай ластаўкай-зямлянкай.
Дарослая, прыгожая птушка хутка пачне есці, а паміж намі (хаця мы і пад'ехалі і сталі насупраць яе) усё яшчэ вялікая адлегласць і амаль адразу за ўзбочынай- канал. Выбар невялікі- або здымаць-глядзець праз трубу, або здымаць вельмі здалёк на фоцік. Вырашаю заняцца digiscoping`ам і вось этапы падрыхтоўкі да спажывання здабычына чатырох наступных фільміках, знятых праз трубу:
Усё ўжо амаль гатова да пачатку вячэры, але тут з-за спіны сокала паказаўсясамец поплаўнага луня. Кабец не стаў чакаць спробы клептапаразітызму і пераляцеў ад луня далей, на іншы провад:
Але і гэта яго не выратавала ад атакі- калі ён пералятаў яшчэ раз, лунь паспрабаваў небяспечнана блізіцца, сокал часта закрычаў і, увярнуўшыся, адляцеў зусім далёка:
На гэтым мы былі вымушаныя скончыць нашы назіранні і задаволеныя сустрэчай з кабцом, паехалі дахаты.
Cокал-кабец і ластаўка-зямлянка
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ