Калі я сёння вяртаўся марозным ранкам з сустрэчы праз паблізкі да дому яр і зноў пачуў і ўбачыў у ім гілёў, то не думаў, што за прыкладна поўгадзіны мне атрымаецца не толькі стаць сведкай цікавых момантаў іх жыцця, але і зрабіць некалькі кароткіх фільмікаў, самыя цікавыя з якіх і выкладзены ніжэй.
Не ведаю, чаму некалькі птушак, з якіх складалася зграйка прыкладна з модным цяпер гендэрным балансам вырашыла не есці насенне клёнаў на дрэвах, а спусцілася за крылаткамі на зямлю (дакладней, на снег). Але менавіта гэта і дапамагло мне паздымаць іх на заснежаных схілах, адкуль яны выбіралі самыя смачныя крылаткі.
А пачалося ўсё з самкі, якая надзьмулася як шэры шарык і выглядала- з-за марозу?- прытарможанай:
Пасля пабудкі яна спусцілася на снег, да яе далучыліся іншыя птушкі і тут пачалося сямейнае, ці яшчэ толькі сацыяльнае? жыццё :)
Насення клёнаў, прысыпанага свежым снегам навокал хапала, але, як вядома ўсім, тое, што есць нехта побач з табой нашмат смачнейшае за тое, што еш ты сам:
ці проста час ад часу "для парадку" трэба паказваць самцу яго месца?
Але, як аказалася праз тры хвіліны, самкі могуць фізічна ўздзейнічаць не толькі на самцоў, ды і выглядала гэтая бойка жорстка для такіх мімішных істотаў:
Battle of Bullfinches Hrodna 27 02 2018 by DzVincheuski https://youtu.be/C3CJzc5Ee88
Яшчэ праз хвіліны дзве нешта здарылася- ўсе гілі без бачнай для мяне прычыны раптам узляцелі і расселісявысока ў кронах навакольных клёнаў.
Я ўжо падмёрз (здымаў адной рукой без пальчаткі) і амаль вырашыў сыходзіць, як раптам самцы селі на снег недалёкаад ямне іпрацягнулі харчавацца. Самак побач не было бачна і елі яны спакойна, смакуючы і старанна перажоўваючы кляновыя крылаткі:
Здымаць іх цяпер і здымаць бы! Але мароз і недазаражаныя да канца акумулятары далі ведаць пра сябе і селі.
Так і скончыўся мой падгляд у сямейнае жыццё гілёў.
Дарэчы, вось пра яго больш падрабязна:
ПАЦВЕРДЖАНА, ШТО ГІЛІ ЗАСТАЮЦЦА Ў ТЫХ САМЫХ ПАРАХ НА ГАДЫ
Сацыяльнае жыццё гілёў за 30 хвілін: 4 VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 28.02.2018 - 11:30
Интересное видео. Ловко они…
Интересное видео. Ловко они лущат кленовые двукрылатки клена! Не думал, что, на вид флегматичные, снегири могут так ожесточенно драться!