Як шэрыя вароны здзівілі мяне - у чарговы раз

У пойме Нёмана ў Гродна жыве параўнальна шмат шэрых варон. Зразумела, што тут шмат разнастайнай ежы, але яе трэба ўмець знайсці, а часам - і ўмець з'есці.

Пра ранейшыя мае здзіўленні на гэты конт - тут:

Шэрая варона і смоўжык

Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO

Шэрая варона і "вкусняшка": фота-гісторыя

А на прыканцы мая я заўважыў як на ходніку ляжала некалькі яўна раздзюбаных варонамі ракавін з-пад бяззубак. Справа ў там, што бяззубкі - параўнальна лёгкая здабыча, - у ракавіне вялікая і смачная мышца, але жывуць яны ў муле і звычайна дастаць іх з-пад вады цяжка. Ды і разбіць жа ракавіну неяк трэба!

ракавіна

Калі ж узровень вады ў Нёмане падае, частка бяззубак пэўна не паспявае адпаўзці на безапасную глыбіню і можа стаць ахвярамі = здабычай варон: якія павінны ведаць ці здагадвацца, што гэта нешта можна з'есці.

ракавіна

Так я думаў, гледзячы на міні-пабоішча. Але птушак побач не было і захацелася мне пацвердзіць свае здагадкі. 

ракавіна

Дні міналі, а нічога падобнага  ў варон у дзюбах я не бачыў і стаў забываць пра гэта.

І вось сёння на беразе я заўважыў пару варон і нейкі рух і падрыхтаваўся здымаць як яны распраўляюцца з малюскамі. Усё шло па плану - адна з варон прысела на поручні набярэжнай і трымала нешта яўна выступачае у дзюбе!

птушка

Я паспеў зрабіць два рэзкія кадры, і птушка са здабычай адляцела пэўна ў бок гнязда. 

І вось я павялічваю здымкі на маніторы і бачу... замест малюска - страказу і мядведку!

птушка

Ладна - удод ці іншыя спецыялісты па вялікіх насякомых. Але як шэрая варона спачатку змагла злавіць дарослую страказу, а потым знайсці і схапіць недзе побач мядведку?

Да, вароны з іх інтэлектам ля Нёмана яўна не прападуць!

 

Каментары